Выйшла анталогія роздумаў Бэнэдыкта XVI пра міжрэлігійны дыялог | Друк |
Святы Айцец
23.09.2011 14:18

Напярэдадні міжрэлігійнай сустрэчы ў Асізі, што пройдзе 27 кастрычніка 2011 г., выйшла кніга «Роздумы пра міжрэлігійны дыялог». Выданне змяшчае думкі Святога Айца Бэнэдыкта XVI пра экуменічны дыялог.

Анталогія складзена спецыялістам у галіне старажытнай хрысціянскай літаратуры Лусіо Коко і ўяўляе сабой падборку тэкстаў Пантыфіка, прысвечаных праблемам міжрэлігійнага і міжканфесійнага дыялога на розных этапах яго развіцця.

Кніга змяшчае 60 тэкстаў, у якіх Пантыфік заклікае да супольнай барацьбы за мір, да пераадольвання ўспрыняцця рэлігійнага вучэння як крыніцы насілля і экстрэмізму, да павагі поглядаў іншых канфесій.

 
© 2003-2024 Catholic.by