Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ватыкан апублікаваў праграму сустрэчы рэлігійных лідараў у Асізі
Дзяржава Ватыкан
04.04.2011 17:14

Апостальская Сталіца апублікавала праграму сустрэчы ў Асізі. 27 кастрычніка 2011 г. прадстаўнікі сусветных рэлігій збяруцца ў гэтым італьянскім горадзе, дзе роўна 25 год таму прайшла першая падобная сустрэча.

Форум пройдзе на тэму «Пілігрымы праўды — пілігрымы міру». Напярэдадні сустрэчы Святы Айцец правядзе з вернікамі Рымскай дыяцэзіі адмысловае малітоўнае чуванне ў базыліцы св. Пятра. Падобныя акцыі пройдуць у касцёлах ва ўсім свеце.

Па прыбыцці з Рыма раніцай 27 кастрычніка Папа прамовіць да прысутных. Пасля ўдзельнікі сустрэчы накіруюцца пешай пілігрымкай у базыліку св. Францішка Асізскага. Тут яны адновяць сумеснае імкненне да міру.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.