440 тысяч удзельнікаў зарэгістраваліся на Сусветны дзень моладзі ў Мадрыдзе | Друк |
28.06.2011 17:40

За паўтара месяца да Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе зарэгістраваліся 440 тысяч удзельнікаў. У сустрэчы прымуць удзел і пілігрымы з Беларусі.

Больш за ўсё (285 тысяч) чакаецца ўдзельнікаў з краін Еўропы, звыш 88 тысяч з абедзвюх Амерык, 20, 5 тысяч з Азіі, 9,5 тысяч з Афрыкі і 1, 3 тысячы з Акеаніі. Маладых католікаў будуць суправаджаць 745 біскупаў, каля 13, 5 тысячаў святароў і 4, 5 тысячы навучэнцаў семінарый.

Іспанія ўжо ў другі раз прыме ўдзельнікаў Сусветнага дня моладзі. У 1989 г. сустрэча адбылася ў Санцьяга дэ Кампастэла.

 
© 2003-2024 Catholic.by