Мосар запрашае на рэкалекцыі цвярозасці | Друк |
Анонсы
18.09.2012 11:41

Усіх жадаючых запрашаем ў Мосар на юбілейную малітоўную сустрэчу з нагоды 5-годдзя Алеі цвярозасці, пасаджанай групамі Ананімных алкаголікаў з Беларусі і замежжа. 5–7 кастрычніка з гэтай нагоды ў Мосары адбудуцца трохдзённыя рэкалекцыі, кульмінацыяй якіх стане святкаванне Сусветнага дня цвярозасці.

У праграме: сустрэчы, адпачынак, канферэнцыі і малітва.

Пражыванне, харчаванне і начлег магчымы ў «Доме пілігрыма», а таксама па хатах вернікаў. Пажадана мець з сабой спальны мяшок ці падушку, коўдру і пасцельную бялізну. Кожны ўдзельнік можа скласці дабравольнае ахвяраванне, каб пакрыць выдаткі за пражыванне ў парафіі. У «Доме пілігрыма» ёсць усё неабходнае для жыцця, таму ў ім можна спыніцца разам з дзецьмі. Парафія ў стане прыняць на начлег да 17 чалавек. Замовіць начлег неабходна на сайце мосарскай парафіі.

У Мосары шмат сажалак з рыбай, ёсць вялікае возера Царкавішча, тут прыемнае чыстае паветра, палі, лясы і проста цудоўнае, ціхае, прыгожае і святое месца для адпачынку і рэкалекцый.

Прыкладны расклад дня падчас рэкалекцый:

5 кастрычніка (пятніца)

  • 09.00 — рэгістрацыя і размяшчэнне ўдзельнікаў
  • 10.00 — снеданне
  • 10.30 — сустрэча і знаёмства
  • 12.00 — сустрэча ў касцёле. Знаёмства з гісторыяй парафіі
  • 12.30 — малітва перад рэліквіямі святога Юстына аб цвярозасці нашых сем’яў, моладзі і нашага беларускага народа
  • 13.00 — канферэнцыя
  • 14.00 — абед
  • 15.00 – 17.00 — сустрэчы ў групах
  • 17.00 — святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
  • 19.00 — вячэра
  • 20.00 — вольны час
  • 21.30 — вячэрнія малітвы

6 кастрычніка (субота)

  • 09.00 — ранішнія малітвы. Снеданне
  • 10.00 — знаёмства з Мосарам
    Добраўпарадкаванне Алеі цвярозасці
  • 14.00 — абед
  • 15.00 — вандроўка адчыненых вачэй. Канферэнцыя
  • 16.00 – 17.00 — сустрэча групаў АА
  • 17.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Малітва аб цвярозасці
  • 18.00 — урачыстая святая літургія з працэсіяй
  • 19.00 — вячэра
  • 20.00 — вогнішча
  • 21.30 — вячэрняя малітва.

7 кастрычніка (нядзеля)

  • 09.00 — ранішнія малітвы. Снеданне
  • 10.00 — знаёмства з Мосарам. Наведванне музея
  • 11.00 — ружанцовая малітва каля капліцаў
  • 12.30 — сведчанні
  • 13.00 — святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
  • 14.00 — абед
  • 15.00 – 17.30 — сустрэча групаў АА. Абмеркаванне і справаздача з жыцця
  • 18.00 — вольны час
  • 19.00 — вячэра
  • 20.00 — ад’езд. Развітанне.


Мосар становіцца ўсё больш вядомым, паступова «санктуарый» св. Юстына-мучаніка становіцца духоўным цэнтрам, які збірае вакол сябе людзей, шукаючых духоўную дапамогу, і цвярдыняй малітвы аб вызваленні ад алкагалізму.

Ксёндз Аляксей Юркайць,
адміністратар парафіі Мосар

 
© 2003-2025 Catholic.by