|
Сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай узначаліць Імшу ў Мінску |
| Друк | |
|
Анонсы
|
|
22.05.2014 12:04 |
|
22 мая ў 18.30 у мінскай архікатэдры святую Імшу будзе цэлебраваць сакратар Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай SDB. Іерарх, адзін з бліжэйшых
супрацоўнікаў Папы, прыбывае ў Беларусь на сімпозіум, які пройдзе ў Смаргоні з нагоды юбілею 25-годдзя служэння салезіянскай
супольнасці ў парафіі Святога Міхала Арханёла.
У Смаргоні 24 і 25 мая арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай выступіць на сімпозіуме з дакладам на тэму «Салезіянская святасць» і ўзначаліць урачыстыя Імшы. Праграма сімпозіума з удзелам арцыбіскупа тут>>> (AG)
|