24 студзеня ў Гродне памоляцца аб еднасці хрысціян |
| Друк | |
Анонсы
|
15.01.2015 15:24 |
24 студзеня ў катэдральным касцёле імя св. Францішка Ксаверыя ў Гродне пройдзе экуменічная малітва аб еднасці хрысціян. У ёй прымуць удзел прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій.
Сустрэча распачнецца ў 18.00. Пасля экуменічнага набажэнства адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі адзінства хрысціян.
Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, якія арганізуюць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветная Рада Цэркваў, праходзяць з 1968 года. У Мінску малітва аб еднасці хрысціян пройдзе ў архікатэдры ў той жа дзень. (JM), (AYU)
|