Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
| Экуменічная малітва аб еднасці хрысціян пройдзе ў мінскай архікатэдры 24 студзеня |
| Анонсы |
| 14.01.2015 10:35 |
|
Тыдні малітваў аб еднасці хрысціян, якія арганізуюць Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству і Сусветная Рада Цэркваў, праходзяць з 1968 г. Падчас іх прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій збіраюцца разам на набажэнствах, канферэнцыях, канцэртах і г.д., каб маліцца аб еднасці згодна са словамі Хрыста: «Каб усе былі адно». (IL) |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.


24 студзеня ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мінску пройдзе экуменічная малітва аб еднасці хрысціян. Экуменічная сустрэча з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій распачнецца ў 19.00 пасля святой Імшы ў 18.30.
для друку