Раздел створаны на падставе кнігі «Ружанцовыя разважанні. Пра пакліканне», выдадзенай выдавецтвам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Pro Christo», у падрыхтоўцы якой бралі ўдзел самі прадстаўнікі манаскіх супольнасцяў. Прадугледжана далейшае папаўненне раздзела новымі звесткамі, і з гэтаю мэтаю стваральнікі запрашаюць да супрацоўніцтва ўсіх зацікаўленых асобаў.
Што такое кансэкраванае жыццё? З Катэхізіса Каталіцкага Касцёла «Стан жыцця, які ўзнікае праз прыняцце евангельскіх парадаў, хоць і не адносіцца да іерархічнай структуры Касцёла, усё ж неад’емна належыць да яго жыцця і святасці», — гаворыцца ў Канстытуцыі ІІ Ватыканскага Сабору пра Касцёл «Lumen gentium».
|
|||