Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Ты католік з Чэрыкава? Адгукніся!
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
10.07.2017 09:59

Каталіцкая супольнасць на чале з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB мае намер звярнуцца да  прадстаўнікоў свецкай улады з просьбай аб вяртанні католікам касцёла Імя Панны Марыі ў Чэрыкаве.

Ілюстратыўнае фота/catholic.by

Пра гэта іерарх распавёў Catholic.by.

Паводле яго слоў, гэты касцёл праслужыў як месца культу да сярэдзіны XX стагоддзя, а ў 1950-м святыня была закрыта, рэканструявана і пачала  выкарыстоўвацца як Дом культуры.

«Атрымаўшы свабоду вервызнання, Каталіцкі Касцёл паступова вяртаецца на месцы свайго служэння, і Магілёўшчына не выключэнне ў гэтам напрамку, — падкрэсліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB, які з’яўляецца біскупскім вікарыем для Магілёва і Магілёўскай вобласці.

Але напачатку, як адзначыў іерарх, трэба даведацца, колькі ўвогуле католікаў або тых, хто хацеў бы імі стаць, жыве сёння ў Чэрыкаве і Чэрыкаўскім раёне.

Будынак былога касцёла. Фота Андрэя Кузьміна/radzima.org

«Буду ўдзячны ўсім людзям добрай волі за водгук і кантактныя даныя, — дадаў біскуп. — Гэта дазволіць нам пазнаёміцца і атрымаць неабходныя звесткі, каб у далейшым арганізаваць рэлігійнае жыццё ў рэгіёне і стварыць там каталіцкую супольнасць».

Наступным этапам, як дадаў іерарх, стане сустрэча зацікаўленых асобаў на святой Імшы ў Чэрыкаве.

Усіх зацікаўленых просьба пісаць на Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript або звяртацца па тэлефонах:
+375 222 221984, +375 29 3439036

(cath)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.