Святы Айцец прывітаў пілігрымаў з Беларусі і Украіны, якія прыбылі ў Рым з нагоды 150-годдзя кананізацыі св. Язафата Кунцэвіча.
20 красавіка ў Ватыкане стала вядома, што папа Францішак прызначыў Уладыку Бэнэдыкта (Алексійчука), дапаможнага біскупа Львоўскай архіепархіі УГКЦ, Правячым Біскупам Украінскай Грэка-Каталіцкай епархіі св. Мікалая ў Чыкага (ЗША).
У Віцебску акрамя чатырох рыма-каталіцкіх касцёлаў і капліцы св. Уладзіслава ёсць і грэка-каталіцкая царква Уваскрасення Хрыстовага. Беларуская Грэка-Каталіцкая Царква (БГКЦ) прытрымліваецца візантыйскага абраду і знаходзіцца ў еднасці з Апостальскай Сталіцай, прызнае ўладу і духоўны аўтарытэт Святога Айца — Папы Рымскага.
Вашай увазе расклад грэка-каталіцкіх пасхальных службаў у Мінску ў дні Пакутаў Хрыстовых і Пасху Гасподнюю 2017 г.
Свята Дабравешчання, 25 сакавіка, беларускія грэка-католікі традыцыйна адзначаюць як Дзень малітвы за Бацькаўшчыну. Сёлета, у святле апошніх балесных падзей у Беларусі, грэка-каталіцкая супольнасць моліцца таксама за зняволеных за ўдзел у мірнай дэманстрацыі.
27 лютага ў хрысціян візантыйскай традыцыі — праваслаўных і грэка-католікаў — распачаўся Вялікі пост. У гэтым годзе Вялікдзень хрысціяне ўсходняй і заходняй традыцыі будуць святкаваць у адзін дзень — 16 красавіка.
5 лютага споўнілася 380 гадоў ад смерці мітрапаліта Уніяцкай Царквы Уладыкі Язэпа Веламіна Руцкага. З гэтай нагоды ў мінулыя дні ў грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі ў малітве ўзгадваўся мітрапаліт Язэп і ягоныя высілкі на карысць умацавання Уніяцкай Царквы.
«Гэта адзіная ў замежжы адмыслова пабудаваная беларуская грэка-каталіцкая царква і першая драўляная царква ў Лондане ад часоў Вялікага пажару 1666 года. Пабудаваная ў 30-ую гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, яна таксама будзе храмам-помнікам усім ягоным ахвярам», — адзначаецца ў віншавальным лісце Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча. Асвячэнне царквы святога Кірылы Тураўскага ў Лондане прайшло 17 снежня.
10 снежня ў катэдральным касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Маскве была адслужана пахавальная Імша за святой памяці протапрэзбітэра Віктара Данілава — былога дэкана грэка-католікаў Беларусі. Святар адышоў да Пана 7 снежня на 90-м годзе жыцця ў сваім родным горадзе Яраслаўлі.
Не стала душпастыра многіх беларускіх грэка-католікаў. У ноч на 7 снежня ў Яраслаўлі на 90-м годзе жыцця памёр айцец Віктар Данілаў. У студэнцкія гады Віктар Данілаў быў зняволены ў сталінскім канцлагеры, дзе прабыў сем гадоў.
3 снежня ў грэка-каталіцкай парафіі Святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце прайшла служба на завяршэнне Года памяці Брэсцкай царкоўнай уніі. Пачынаючы з 23 снежня 2015 г. у грэка-каталіцкіх парафіях у Беларусі праходзілі Дні ўспаміну 420 гадоў Брэсцкай уніі, абвешчанай на ўнійным сінодзе ў Брэсце 16-18 кастрычніка 1596 г.
Айцец Андрэй Крот пакуль збірае экспанаты, але канцэпцыя ўжо ёсць.
12 лістапада ў Вене група святароў і маладых грэка-каталіцкіх вернікаў з Беларусі прынялі ўдзел ва ўрачыстым дні памяці св. Язафата Кунцэвіча. Падзея была прымеркавана да 100-годдзя пераносу рэліквій св. Язафата Кунцэвіча з польскага горада Бяла-Падляска ў Вену ў святыню св. Барбары.
У 1992 годзе беларускае дзяржаўнае тэлебачанне зняло фільм пра беларускую грэка-каталіцкую парафію ў Лондане, Бібліятэку імя Францішка Скарыны і Беларускі Музей у брытанскай сталіцы.
Старшыня Канферэнцыіі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч ад імя епіскапату скіраваў віншавальнае слова архімандрыту Сяргею Гаеку, Апостальскаму візітатару для грэка-католікаў Беларусі, з нагоды 420-годдзя абвяшчэння Брэсцкай уніі.