Біскуп Антоні Дзям'янка сустрэўся з удзельнікамі рэкалекцый у пінскай семінарыі |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
07.07.2017 15:18 |
7 ліпеня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу для
ўдзельнікаў рэкалекцый па распазнанні паклікання ў Міждыяцэзіяльнай
вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага. Паколькі другі дзень духоўных разважанняў, якія сёлета праводзіць кс. Павел Трон, праходзіць у першую пятніцу месяца, падчас гаміліі іерарх асабліва падкрэсліў важную ролю культу Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў жыцці верніка. Біскуп Антоні Дзям’янка нагадаў, што сэрца — гэта цэнтр і сутнасць чалавечай істоты. Менавіта з яго паходзяць усе чалавечыя думкі і прагненні. Ардынарый заклікаў часцей узірацца ў зраненае Сэрца Бога, каб менавіта ў Ім адкрыць крыніцу ўсялякіх ласк.
Пасля святой Імшы іерарх сустрэўся з юнакамі, каб пазнаёміцца з кожным з іх і расказаць пра шлях уласнага паклікання. Сёлета на дні духоўных разважанняў прыехала 8 юнакоў з Віцебскай і Пінскай дыяцэзій а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Рэкалекцыі, у праграму якіх уключана штодзённая святая Імша, супольныя малітвы, канферэнцыі і адпачынак, працягнуцца да 9 ліпеня. |
Фотарэпартаж |