13 сакавіка ў касцёле св. Барталамея ў Вільнюсе прайшла святая Імша на беларускай мове, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Вільнюскай архідыяцэзіі Арунас Панішкайціс.
2 снежня прыпадае першая гадавiна смерцi ксяндза Рышарда Юнiка, які служыў у парафіі Св. Юзафа ў Рубяжэвічах амаль 35 гадоў. Пра спачылага святара ўзгадвае ксёндз Юзаф Сярпейка, які ў час служэння кс. Юніка пробашчам у Рубяжэвічах быў у парафіі вікарыем.
6 чэрвеня адышоў па вечную ўзнагароду кс. Ян Занеўскі, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы. Ён пражыў на гэтым свеце амаль 50 гадоў, з якіх амаль 25 правёў у Хрыстовым святарстве.
На распачацце сёлетняга Вялікага посту айцы піяры, якія служаць у Беларусі, абвясцілі конкурс відэаролікаў сярод сваіх выхаванцаў на тэму піярскай душпастырскай працы і харызмы Ордэну.
Ксёндз Віктар Шутовіч нарадзіўся 27 кастрычніка 1890 года ў в. Шутавічы Ашмянскага павета Віленскай губерні (цяпер Смаргонскі раён). Вучыўся ў Ашмянскай гарадской школе, з 1909 года – у Віленскай духоўнай семінарыі.
Сёлета 1 сакавіка адзначаецца 15-я гадавіна смерці ксяндза прэлата Юзафа Грасевіча, які ў апошнія гады свайго святарскага служэння быў пробашчам парафіі ў Каменцы. Ксёндз Юзаф Грасевіч — выбітная постаць Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.
16 лютага гг. адзначаецца 65-годдзе смерці кс. Станіслава Шчэмірскага, пад кіраўніцтвам якога ў Радуні (Гродзенская дыяцэзія) у 1933 г. была ўзведзена прыгожая мураваная святыня.
6 лютага – першая гадавіна смерці кс. Генрыкa Тэлеманa. Святар служыў у Пінскай дыяцэзіі: парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Асавой, парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Століне, катэдральнай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску.
14 студзеня ў сценах рымскага шпіталя перастала біцца сэрца вельмі сціплага, ціхага і простага чалавека, які прысвяціў сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Мансіньёр Кармэло Джарратана, якога ўсе называлі проста дон Кармэло, адышоў у дом Нябеснага Айца.
11-13 снежня ў Рыме адбылася IV Еўрапейская сустрэчa душпастыраў моладзі. Беларусь на сустрэчы прадставілі біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка і кс. Юрый Марціновіч, адказны за душпастырства дзяцей у Гродзенскай дыяцэзіі.
У парафіі Імя Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вярэйках (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат) служыць ксёндз Валерый Лісоўскі, які 15 гадоў вядзе душпастырскую дзейнасць сярод глухіх людзей.
У тым, што яшчэ шмат беларусаў сёння маюць патрэбу ў малітве вызвалення, упэўнены кс. Чэслаў Паўлюкевіч, пробашч парафіі ў Росі і экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі. Калі б нават кожны святар займаўся экзарцызмам, працы хапіла б на доўгія гады, лічыць кс. Чэслаў Паўлюкевіч.