Айцец Арыюш Малыска OFM Cap прызначаны душпастырам беларускіх католікаў у Вільнюсе |
Душпастырства |
14.03.2016 14:25 |
13 сакавіка ў касцёле св. Барталамея ў Вільнюсе прайшла святая Імша на беларускай мове, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Вільнюскай архідыяцэзіі Арунас Панішкайціс. Як адзначыў іерарх, з гэтага часу набажэнствы ў касцёле св. Барталамея будуць адбывацца толькі на беларускай мове. Паводле слоў біскупа, у Вільнюсе ёсць касцёлы, дзе набажэнствы адбываюцца толькі на адной мове (польскай, літоўскай, украінскай), і цалкам лагічна будзе тое, што і беларусы буць мець у сталіцы Літвы «свой» касцёл. Душпастырам для беларускіх католікаў з Вільнюса і ваколіц прызначаны а. Арыюш Малыска OFM Cap. Такім чынам, капуцыны Беларускай кустодыі распачалі працу ў літоўскай сталіцы. Набажэнствы на беларускай мове ў касцёле св. Барталамея будуць праходзіць штодзённа ў 18.00. У нядзелю будзе дзве беларускія Імшы: а 10-й і а 12-й гадзіне. |