Сёння спаўняецца роўна 10 гадоў, як папа Бэнэдыкт XVI пажадаў вярнуць Заходняму Касцёлу яго спрадвечны старажытны абрад, які служылі св. Тамаш Аквінскі, св. Піо з П’етрэльчыны, які ў сваім «Дзённіку» апісвала св. Фаўстына і для якога сваю несмяротную музыку складалі Палестрына і Моцарт.
Якое ж было маё здіўленне, калі я ўбачыла даволі шмат людзей, якія стаялі далей ад сцэны, сядзелі побач ў парку і… слухалі. Сапраўды слухалі! Людзі, якія проста ішлі па сваіх справах, спыняліся і таксама слухалі!
Той, хто любіць, не спыняецца на пачуццях, нават часам не ўлічвае іх, абы толькі зрабіць штосьці добрае для любімага чалавека. Той, хто моліцца, не мае часу адсочваць зручны момант для нападу. А стаўшы сынам Айца, які «загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых», пераймае такую ж здольнасць саграваць, суцяшаць.
Раман з Мінска цікавіцца: «Чаму Хрыстус сказаў: “Вы ж не дазваляйце называць сябе “настаўнік”, бо адзін у вас Настаўнік, а ўсе вы — браты. І айцом вашым не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Айцец Нябесны”. Але ж мы ўжываем гэтыя словы?»
Пройдзе не так шмат часу, і я знайду сваю лавачку пасярэдзіне. Яшчэ крыху — і буду амаль спераду. Цікава, якія песні будуць спяваць у Чырвоным касцёле ў той час? Касцёлу святога Аляксея ў Івянцы прысвячаецца.
Ён быў адным з найбольш знакамітых акцёраў залатой эры Галівуда. Галоўныя ролі ў больш чым 80 фільмах, безліч узнагародаў, у ліку якіх два «Оскары» і «Залаты Глобус». Але мала хто ведае, што ў сваім жыцці акцёр перажыў навяртанне да Бога.
Кожны дзень у Мінск прыязджае шмат гасцей з іншых гарадоў і мясцовасцей Беларусі, а таксама з-за мяжы. Для прыезджых католікаў бадай што першым важным месцам для наведвання з’яўляецца касцёл. У Мінску на дадзены момант ёсць пяць касцёлаў. Прапануем невялікі агляд сталічных каталіцкіх святыняў.
«А Езус пазнаў, што хацелі ў Яго спытаць, і сказаў ім: “Распытваецеся адзін у аднаго пра тое, што Я сказаў: Яшчэ крыху і вы не ўбачыце Мяне, і хутка зноў убачыце Мяне? Сапраўды, сапраўды кажу вам: вы будзеце плакаць і галасіць, а свет будзе радавацца. Вы будзеце смуткаваць, але смутак ваш зменіцца ў радасць”» (Ян 16, 19–20).
Яраслаў з Мінска задае пытанне: «Што маецца на ўвазе пад просьбай “і адпусці нам правіны нашыя” ў малітве “Ойча наш”, бо на розных мовах у гэтай малітве просяць аб адпушчэнні грахоў, правінаў, даўгоў. Што азначала гэтае слова ў арыгінале?»
У 1930 г. кс. Адам Сікора нёс служэнне ў якасці вікарыя ў Барыслаўлі (Польшча). Аднойчы вечарам, калі ён ужо быў у ложку і засынаў, нехта моцна пагрукаў у закрытую аканіцу. «Прашу прыйсці да хворага, які памірае ў доме па вул. Сабельскага, 50 на другім паверсе», — сказаў нехта.
Ваша дзіця сёлета прыступае да Першай святой Камуніі, а вы не ведаеце, як самім да гэтага падрыхтавацца? Важна памятаць, што не толькі катэхеты і святары ўдзельнічаюць у падрыхтоўцы дзіцяці да гэтай падзеі. Таму, лічым, што ў гэтыя перадсвяточныя дні бацькам не зашкодзяць некалькі наступных парад.
Ад 13 мая да 13 кастрычніка 1917 года тром пастушкам недалёка ад партугальскай вёскі Фаціма аб'яўлялася Марыя. Вестка пра гэта хутка разышлася, і ў Фаціму пачалі прыбываць дзясяткі тысяч пілігрымаў. Ад тых часоў Фаціма з’яўляецца адным з найбольш папулярных марыйных санктуарыяў у свеце.
Марыя з’яўляецца цудоўным прыкладам для штодзённай практыкі медытацыі. Усё, што адбывалася з Ёй, захоўвала ў глыбіні сэрца, як найвялікшы скарб. У гэтым і ёсць сутнасць медытацыі: атрымліваць Божае слова і рабіць яго сваім скарбам.
Сінаптычныя Евангеллі (агульная назва трох Евангелляў ад Мацвея, Марка і Лукі) расказваюць пра візіт Езуса Хрыста ў сінагогу Назарэта (Мц 13, 53-58; Мк 6, 1-6; Лк 4, 16-30). Паколькі гэтая тэрыторыя належала да т. зв. «Галілеі язычнікаў», у якой была распаўсюджана грэчаская культура, то некаторыя даследчыкі лічаць, што Езус у сінагозе чытаў менавіта грэчаскі тэкст з Кнігі прарока Ісаі. Іншымі словамі, існуе меркаванне, што ў часы Хрыста на Святой Зямлі ў некаторых сінагогах выкарыстоўвалася Септуагінта.
З надыходам мая католікі Беларусі збіраюцца на маёвыя набажэнствы. Прычым не толькі ў касцёлах, але і каля прыдарожных крыжоў і каплічак, у сваіх дамах. Такі актыўны ўдзел у набажэнствах сведчыць пра вялікую марыйную пабожнасць нашага народа.