Ён быў адным з найбольш знакамітых акцёраў залатой эры Галівуда. Галоўныя ролі ў больш чым 80 фільмах, безліч узнагародаў, у ліку якіх два «Оскары» і «Залаты Глобус». Але мала хто ведае, што ў сваім жыцці акцёр перажыў навяртанне да Бога.
У 1930 г. кс. Адам Сікора нёс служэнне ў якасці вікарыя ў Барыслаўлі (Польшча). Аднойчы вечарам, калі ён ужо быў у ложку і засынаў, нехта моцна пагрукаў у закрытую аканіцу. «Прашу прыйсці да хворага, які памірае ў доме па вул. Сабельскага, 50 на другім паверсе», — сказаў нехта.
Ад 13 мая да 13 кастрычніка 1917 года тром пастушкам недалёка ад партугальскай вёскі Фаціма аб'яўлялася Марыя. Вестка пра гэта хутка разышлася, і ў Фаціму пачалі прыбываць дзясяткі тысяч пілігрымаў. Ад тых часоў Фаціма з’яўляецца адным з найбольш папулярных марыйных санктуарыяў у свеце.
Марыя з’яўляецца цудоўным прыкладам для штодзённай практыкі медытацыі. Усё, што адбывалася з Ёй, захоўвала ў глыбіні сэрца, як найвялікшы скарб. У гэтым і ёсць сутнасць медытацыі: атрымліваць Божае слова і рабіць яго сваім скарбам.
Для многіх католікаў нядзельная Імша з’яўляецца толькі абавязкам, які яны павінны выконваць. Яны не могуць маліцца на літургіі і не сустракаюць там Бога. Што рабіць, каб гэта змянілася?
Што выходзіць з нас, калі хто-небудзь ці што-небудзь нас прыцісне? Што выходзіць з нас, калі мы трапляем у стрэсавую сітуацыю? Калі марнуюцца ўсе планы? Калі мы аказваемся замураванымі ў аўтамабільных заторах? Калі нас хтосьці падвёў? Калі мы маглі б прысягнуць, што на нашым рахунку было значна больш грошай, чым паказвае выпіска з яго? Што выходзіць з нас?
Калі ў мяне з’яўляецца спакуса ўнутранага наракання на даўжэзную чаргу, я пачынаю думаць пра тых людзей, якія не маюць магчымасці прыйсці да споведзі. Ці скардзіліся б католікі, якія жывуць у месцах пераследу хрысціян, на тое, што «ажно цэлую гадзіну» трэба яшчэ стаяць?
Любоў паміж мужчынам і жанчынай з’яўляецца — у хрысціянскім разуменні — чымсьці, што выходзіць па-за вымярэнне чалавечае і часовае, бо яна адкрываецца на гарызонты вечнасці і бясконцасці, якія немагчыма ахапіць. Бог асвячае гэты саюз і выносіць яго да годнасці сакрамэнту.
Многае ў гэтым свеце было створана рукамі працавітых манахаў. У тым ліку і шэраг папулярных ва ўсім свеце алкагольных напоеў. Раскажам пра пяць з іх.
Не гуляйце з сатаною ў шахматы. І ў лато, і ў футбол, і ўвогуле не гуляйце — рагаты будзе падманваць і мяняць правілы на сваю карысць, а перахітрыць бацьку ілжы вы ўсё роўна не здолееце. Выйграць у махляра можна толькі адным шляхам — зусім адмовіцца гуляць. «Vade retro, satanas», «адыдзі ад мяне, сатана» — адзіна правільны адказ адразу і без доўгіх размоваў.
19-гадовая Эсэна О’ніл закрыла свае акаўнты ў Youtube i Instagram. У аўстралійкі былі тысячы падпісчыкаў, але дзяўчына ахвяравала вялікім поспехам і грашыма. У развітальным роліку, які дзяўчына выклала ў сеціва, яна дзеліцца матывамі свайго рашэння.
Я — муж выдатнай жонкі і бацька трох цудоўных дзяцей. Апошнія 25 гадоў я іду доўгай дарогай, дзе ёсць залежнасць і барацьба з мастурбацыяй. Гэтым сведчаннем я хачу засцерагчы ўсіх перад вынішчаючым уплывам залежнасці ад парнаграфіі.
Генеральная споведзь ці споведзь з усяго жыцця (або з вялікага перыяду жыцця) практыкавалася ў Касцёле з самага пачатку. Шмат святых і благаслаўлёных карысталіся сакрамэнтам пакаяння і паяднання з усяго жыцця.
Любі настаўнікаў! Калі ж у нас з гэтым складанасці, варта паглядзець на Езуса. Ён ведае і разумее ўсё — нават тонкасці навучальнага працэсу. Гэта пра нас Ён сказаў: «Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас». Таму ў Яго, Боскага Настаўніка, можна шмат чаму навучыцца.
«Тады Езус прамовіў: Дзеля цябе благаслаўляю ўсю краіну, — і ўчыніў рукою вялікі знак крыжа над нашаю Айчынаю. Вялікая радасць напоўніла маю душу, калі я ўбачыла дабрыню Бога» (Дз. 39).