Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дапаможам патрабуючым

Інтэрнэт-партал рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі Catholic.by разам з рэлігійнай місіяй «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі распачынае бестэрміновую дабрачынную акцыю «Дапаможам патрабуючым». У аднайменным раздзеле будзе падавацца інфармацыя пра тых, хто сапраўды патрабуе тваёй, дарагі сябра, дапамогі. Нават невялікае ахвяраванне, складзенае ад шчырага сэрца, можа дапамагчы ўратаваць здароўе, а можа, і жыццё бліжняга.

Не будзьце абыякавымі! У Евангеллі паводле Мацвея напісана: «Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі. (…) Чаго вы не зрабілі аднаму з гэтых меншых, таго не зрабілі Мне».

Дзякуем за разуменне і заахвочваем быць міласэрнымі і шчодрымі ў дапамозе патрабуючым.



«Белы фестываль»: дапаможам талентам моладзі з абмежаванымі магчымасцямі
04.06.2013 09:30

31 мая напярэдадні Дня дзіцяці адбыўся «Белы фестываль». У ім прыняла ўдзел моладзь з майстэрні «Цёплы дом», якая разам са студэнтамі Інстытута культуры падрыхтавалі праграму фестывалю. 

 
Патрэбна дапамога для хворага на цэрабральны параліч
15.03.2013 13:07

Нядаўна валанцёры каталіцкага дабрачыннага таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі пабывалі ў гасцях у Сяргея Данчанкі. Сяргею 34 гады, ён інвалід І групы, пакутуе на дзіцячы цэлебральны параліч, жыве разам з маці ў шматпавярховым доме. Перамяшчаецца Сяргей выключна ў інваліднай калясцы і большую частку жыцця праводзіць сярод кватэрных сценаў.

 
Шматдзетная сям’я просіць аб дапамозе
04.06.2012 13:13

У сям’і Ташціміравых восем дзяцей, усе хлопчыкі. Малодшы — інвалід чацвёртай групы. Сям’я з радасцю прыме дапамогу тых, хто хоча яе аказаць. Актуальна ўсё, асабліва памперсы, прадметы асабістай гігіены і  адзенне.

 


Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.