Дублін: былы футбаліст «Манчэсцер Юнайтэд» стаў святаром |
11.07.2017 10:21 |
Свой першы прафесійны кантракт ён падпісаў у 14 гадоў яшчэ школьнікам. Філіп Малрайн, які ў 1990-я гады гуляў у адной камандзе разам з Дэвідам Бэкхемам, днямі атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне ў ордэне дамініканцаў.
Фота Philip McShane/irishnews.com Ён гуляў за «Манчэсцер» да 1999 года, пасля — у іншых клубах, скончыўшы кар’еру ў 2009 годзе. Многія на яго месцы адразу пачынаюць кар’еру трэнера або спартыўнага каментатара, але Філіп абраў іншую дарогу. Ён вырашыў прысвяціць сябе Богу і скласці шлюбы чысціні, паслухмянства і ўбоства ў ордэне дамініканцаў. Фота Ірландскай правінцыі ордэна дамініканцаў/www.dominicans.ie/Getty У 2012 годзе ён быў прыняты ў навіцыят, а ў кастрычніку 2016 года стаў дыяканам. |