| У Панаме прэзентавалі гімн Сусветных дзён моладзі-2019 (+аўдыё) | 
| 04.07.2017 15:41 | 
| 
 «Няхай мне станецца паводле Твайго слова» — гэта назва афіцыйнага гімну 34-х Сусветных дзён моладзі-2019 у Панаме, прэзентаванага 3 ліпеня арганізатарамі сустрэчы моладзі ў сталіцы Панамы падчас штогадовай сустрэчы «Вячэра Хлеб і Віно». 
 Першая версія гімну была запісана ў супрацы з музычнымі прадзюсарамі Карласам Саманьега і Рыкі Рамірэзам.  Змяшчаем беларускую версію гімна 
 
 
 
 
 
 
 
 
 (Пераклад, змешчаны вышэй, з’яўляецца даслоўным перакладам з польскай мовы) «Словы гімну — простыя, а мелодыя лёгка запомніць» 
 Падчас СДМ-2016 у Кракаве, фота Марыны Валасар/catholic.by «Мы шукалі твор, які як найлепш адлюструе тое, чым з’яўляецца Касцёл, а таксама нагадае заклік папы Францішка на бліжэйшыя СДМ», — дадаў генеральны сакратар аргкамітэту СДМ у Панаме Біктар Чанг Гансалес. Прома-ролік да СДМ-2019 у Панаме Афіцыйная прэм’ера гімну «Няхай мне станецца паводле Твайго слова» адбылася падчас 47-й сустрэчы «Вячэры Хлеб і Віно», у якой прымалі ўдзел арганізатары. Падчас урачыстасці Апостальскі нунцый у Панаме Андрэс Караскоса Коса атрымаў ад прэзідэнта сталіцы Панамы ключы горада, як сімвал прысвячэння сталіцы патрэбам Касцёлу і арганізатарам сустрэчы моладзі з усяго свету. 
 Падчас СДМ-2016 у Кракаве, фота Аксаны Ючкавіч/catholic.by Як правіла, арганізатары СДМ у супрацоўніцтве з адказнымі Канферэнцыямі біскупаў рыхтуюць моўную версію гімну СДМ на афіцыйных мовах сустрэчы. Паводле апошніх звестак, арганізатары ўжо распачалі працу над міжнароднай версіяй гімну. Таксама па тэме: 
 Адказныя за падрыхтоўку да СДМ у іншых краінах перашлюць арганізатарам уласныя моўныя версіі, якія пасля будуць выкарыстаны ў сумеснай малітве падчас галоўных урачыстасцей. 
 Беларусы падчас СДМ-2016 у Кракаве, фота Марыны Валасар/catholic.by Цэнтральныя ўрачыстасці 34 Сусветных дзён моладзі ў Панаме-2019 адбудуцца 22-27 студзеня 2019 года пад дэвізам «Вось я слуга Пана, няхай мне станецца паводле твайго слова» (Лк 1, 38). Папярэднічаць ім будуць дні моладзі ў дыяцэзіях, якія пройдуць 17-21 студзеня 2019 года на тэрыторыі Панамы, Коста-Рыкі і Нікарагуа.  | 




 для друку