Сірыйскі біскуп: Не варта спрыяць эміграцыі, ахвярам вайны трэба дапамагаць на месцы |
30.06.2017 10:38 |
Біскуп Мараніцкага Каталіцкага Касцёла Антуан Шбейр распавёў у Кракаве пра патрэбы хрысціян на Блізкім Усходзе.
«Не забывайце пра нас. Калі хочаце дапамагчы Сірыі, дапамажыце нам адбудаваць школы, каб дзеці маглі там вучыцца. Перадусім размова пра адукацыю дзяцей і моладзі, бо адукаваная моладзь аддаляецца ад тэрарызму. У каталіцкія школы ходзяць і многія мусульманскія дзеці, дзеці многіх палітыкаў, якім патрэбная добрая адукацыя», — сказаў іерарх. Уцекачам, якія ўжо знаходзяцца ў Еўропе, несумненна, патрэбна дапамога, аднак вельмі няправільна думаць, што варта спрыяць перасяленню мас людзей з іх родных краёў, падрэксліў на прэзентацыі кнігі «Эмігранты каля брамы» біскуп Латакіі. «Многія біскупы пытаюць у мяне: што мы можам для вас зрабіць, якую дапамогу вы чакаеце? Нам нічога не трэба, толькі мір ў краіне. Нават папа Францішак просіць аб дапамозе ўцекачам у іх уласных краінах», — кажа біскуп Антуан Шбейр. Паводле magnapolonia.org (АлГ) |