Сёння Езус Хрыстус звяртаецца да нас, каб мы наблізіліся да Яго, зрабілі крок Яму насустрач і адкрылі свае сэрцы, каб мы даверылі Яму ўсе нашыя штодзённыя клопаты.
Дарагія браты і сёстры! Навяртанне не значыць, што мы ўжо перастанем грашыць, што спыняцца нашыя дрэнныя звычкі, грахі, людская слабасць. Можа, гучыць гэта не зусім аптымістычна, але ў нашым жыцці схільнасць да граху не знікне. Толькі гэта не прычына, каб расчароўвацца ці знеахвочвацца.