Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў



Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIV Звычайную нядзелю, Год А (9 ліпеня)
07.07.2017 11:36

Сёння Езус Хрыстус звяртаецца да нас, каб мы наблізіліся да Яго, зрабілі крок Яму насустрач і адкрылі свае сэрцы, каб мы даверылі Яму ўсе нашыя штодзённыя клопаты.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХIІІ Звычайную нядзелю, Год А (2 ліпеня)
26.06.2017 15:15

Сёння ў літургіі слова Езус кажа сваім Апосталам: «Хто любіць бацьку ці маці больш, чым Мяне, не варты Мяне. І хто любіць сына ці дачку больш, чым Мяне, не варты Мяне. I хто не бярэ крыжа свайго і не ідзе за Мною, той не варты Мяне». У гэтых словах гучыць канкрэтнае пытанне: ці вартыя мы Хрыста? Каго ці што мы любім у жыцці больш?

Адноўлена 19.06.2017 15:19
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня)
21.06.2017 14:34

Хрыстус прыняў пакуты, ганенні і смерць, пасля чаго ўваскрос. Гісторыя Касцёла таксама адбываецца на фоне нязгодаў, пераследу і цярпення. Гэта шлях да перамогі і хвалы. Мы ў сваім жыцці часта зведваем выпрабаванні з прычыны нашай веры. Хрыстус заклікае нас трываць. Ён умацоўвае нас сваім прыкладам, сваёй ахвярай і сваёй ласкай.

Адноўлена 21.06.2017 14:38
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ХI Звычайную нядзелю, Год А (18 чэрвеня)
16.06.2017 13:13

У слове Божым пачуем сёння, як Езус паклікаў дванаццаць вучняў і даў ім святарскую ўладу. Але паколькі і сёння «жніво вялікае, ды работнікаў мала», Хрыстус звяртаецца таксама да нас: «Маліце Гаспадара жніва, каб выслаў работнікаў на жніво сваё…»

Адноўлена 16.06.2017 13:17
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы, Год А (11 чэрвеня)
09.06.2017 16:00

Урачыстая літургія сённяшняга дня раскрывае нам таямніцу Бога, у Тройцы святой Адзінага. Глыбіню Найсвяцейшай Тройцы мы не здольныя цалкам спазнаць і зразумець, таму прымаем з верай праўду аб тым, што ўсемагутны Бог-Айцец, Езус Хрыстус і Святы Дух — гэта тры Асобы Бога, але Бог – Адзіны.

Адноўлена 09.06.2017 16:13
 
Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня)
29.05.2017 10:46

Сёння ўрачыстасць Спаслання Духа Святога — свята ўмацавання Касцёла і еднасці ўсіх ахрышчаных. З’яднаныя Духам Святым, мы праслаўляем Бога за справу збаўлення і дзякуем за Касцёл, які, напоўнены Духам Святым, вядзе нас да паўнаты любові і праўды. Просім Бога, каб ачысціў нашыя сэрцы агнём Духа Святога і ўчыніў нас сваёй святыняй, каб мы былі знакам еднасці ўсяго свету.

Адноўлена 22.05.2017 10:50
 
Каментарый на VII Велікодную нядзелю, Год А (28 мая)
22.05.2017 10:23

Велікодны час у жыцці хрысціяніна — гэта асаблівы перыяд, у якім падкрэсліваецца трывалая радасць. Мы ўжо пачулі найважнейшую вестку — Хрыстус Уваскрос! Сёння, складаючы на алтары Пана тое, з чым мы прыходзім, што турбуе нашыя сэрцы, што выклікае слёзы смутку і радасці, прагнем маліць Бога, каб Ён перамяніў нашае нутро, каб перамог наш страх, каб адарыў нас сапраўднай мудрасцю.

Адноўлена 22.05.2017 10:26
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая)
17.05.2017 12:02

Апосталы маліліся, каб людзі ў Самарыі прынялі Духа Святога для ўмацавання вернікаў у Хрысце. Таксама і ўсе мы чакаем прыйсця Новага Суцяшальніка, якім з'яўляецца Святы Дух. Ён праз свае дары аднаўляе супольнасць Касцёла і дапамагае сведчыць аб Уваскрослым Хрысце ў сучасным свеце.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Велікодную нядзелю, Год А (14 мая)
09.05.2017 11:35

Вельмі часта мы не разумеем, што значыць для нас сапраўднае жыццё. Мы баімся яго і не жывём сваімі думкамі, пачуццямі, жаданнямі. Няхай гэта святочная нядзеля напоўніць нас надзеяй на шчасце будучага жыцця.

Адноўлена 09.05.2017 11:39
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая)
05.05.2017 12:24

Літургія гэтай нядзелі — нядзелі Добрага Пастыра — паказвае нам, якім павінен быць сапраўдны пастыр, які клапоціцца пра даручаны яму статак авечак. Іншымі словамі, як святары, наследуючы прыклад Езуса Хрыста, павінны рэалізоўваць сваё пакліканне і адказна ставіцца да вернікаў, каб мець моцнае духоўнае адзінства ў Хрысце.

Адноўлена 05.05.2017 12:27
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на ІІІ Велікодную нядзелю, Год А (30 красавіка)
26.04.2017 14:16

Вера ва ўваскрасенне Хрыста абапіраецца на асабістай сустрэчы з Ім. Сёння ў Евангеллі мы пачуем пра сустрэчу Езуса і двух вучняў, якія ішлі ў Эмаўс. Іх сэрцы палаюць, калі Ён тлумачыць ім Пісанне. Калі нашае сэрца не запалае ад сустрэчы з Уваскрослым, хрысціянства будзе для нас толькі навязанай сістэмай абмежаванняў.

Адноўлена 26.04.2017 14:18
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Нядзелю Божай Міласэрнасці (23 красавіка)
21.04.2017 10:32

II Велікодная нядзеля — свята Божай міласэрнасці. Урачыстая літургія ённяшняга дня нагадвае нам аб тым, што Езус Хрыстус сапраўды ўваскрос і Яго міласэрнасць трывае навекі.

Адноўлена 21.04.2017 10:36
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Вялікдзень (16 красавіка)
11.04.2017 09:30

Вучні прыходзяць да магілы і бачаць адсунуты камень. Колькі бывае ў жыцці сітуацый, калі Бог пачынае дзейнічаць, а мы не разумеем, што адбываецца. У такія хвіліны мы павінны даверыцца Хрысту і дазволіць Яму дзейнічаць у нашым жыцці.

 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на Пальмовую нядзелю, Год А (9 красавіка)
06.04.2017 17:30

Падчас цэлебрацыі кожнай Эўхарыстыі ўзгадваюцца збаўчыя дзеянні Хрыста, Яго смерць і ўваскрасенне, таму падчас святой Камуніі з’яднаемся з церпячым Хрыстом у ахвяры любові.

Адноўлена 06.04.2017 17:35
 
Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на V Нядзелю Вялікага посту (2 красавіка), Год А
31.03.2017 12:24

З Евангелля паводле Яна мы пачуем, як Езус уваскрасіў свайго сябра Лазара пасля чатырох дзён знаходжання ў магіле. Для Бога няма нічога немагчымага. Калі мы паверым з надзеяй ва ўсемагутнасць Хрыста і ў нашым жыцці, тады яшчэ больш дасягнём духоўнай дасканаласці.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 14
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.