Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на VI Велікодную нядзелю, Год А (21 мая) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
17.05.2017 12:02 |
Каментарый да літургіі Мы жывём ва ўмовах нязгоды, цяжкасцяў і цярпення. Аднак Хрыстус не пакінуў нас адных, абяцаючы спаслаць Святога Духа. Менавіта Святы Дух падтрымлівае нас у барацьбе са злом, асвячае нас і надае сэнс нашаму чалавечаму існаванню. З удзячнасцю ў сэрцы станем перад алтаром, дзе моцаю Святога Духа ўдзельнічаем у ахвяры Хрыста і Касцёла, а таксама атрымліваем неабходныя ласкі для хрысціянскага жыцця. Давайце прасіць Бога, каб сілай Святога Духа ачысціў нашае сумленне, каб мы змаглі прыняць Божыя дары. Каментарый да літургіі слова Апосталы маліліся, каб людзі ў Самарыі прынялі Духа Святога для ўмацавання вернікаў у Хрысце. Таксама і ўсе мы чакаем прыйсця Новага Суцяшальніка, якім з'яўляецца Святы Дух. Ён праз свае дары аднаўляе супольнасць Касцёла і дапамагае сведчыць аб Уваскрослым Хрысце ў сучасным свеце. Малітва вернікаў Трываючы ў супольнасці Касцёла, узнясём да Уваскрослага Хрыста нашыя малітвы:
Пане, наш Божа, які няспынна адорваеш нас сваімі ласкамі, выслухай нашыя просьбы. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн. |