Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на IV Велікодную нядзелю, Год А (7 мая) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
05.05.2017 12:24 |
Каментарый да літургіі Літургія гэтай нядзелі — нядзелі Добрага Пастыра — паказвае нам, якім павінен быць сапраўдны пастыр, які клапоціцца пра даручаны яму статак авечак. Іншымі словамі, як святары, наследуючы прыклад Езуса Хрыста, павінны рэалізоўваць сваё пакліканне і адказна ставіцца да вернікаў, каб мець моцнае духоўнае адзінства ў Хрысце. Святар як сапраўдны пастыр павінен перш за ўсё клапаціцца пра духоўнае развіццё вернікаў, не шукаючы ўласнай карысці ці выгады, імкнуцца да пашырэння Божага Валадарства ў сэрцах людзей. Таму сёння, яднаючыся з Езусам Хрыстом у святой Камуніі, узнясём свае малітвы да ўсемагутнага Бога, просячы аб патрэбных дарах Святога Духа для душпастыраў, якіх Хрыстус-Збаўца паклікаў да служэння на хвалу Божую і на карысць святому Касцёлу. Каментарый да літургіі слова «Я — добры пастыр, — кажа Пан, — і ведаю авечак маіх, а мае ведаюць Мяне». У першым чытанні з кнігі Дзеяў Апосталаў пачуем заклік святога апостала Пятра да пакаяння і хросту ў імя Езуса Хрыста дзеля адпушчэння грахоў, каб атрымаць дар Святога Духа. Другое літургічнае чытанне акцэнтуе ўвагу на тым, як паводзіў сябе Езус Хрыстус, калі яму зласловілі і пагражалі, калі Яго зневажалі. Сам Хрыстус павінен быць для кожнага з нас прыкладам сапраўднай любові і міласэрнасці. Езус — Збаўца свету, прыйшоў, каб мы «мелі жыццё і мелі ў дастатку», а гэта сапраўды магчыма, калі мы заўсёды будзем старацца пачуць Ягоны голас сярод фальшывых галасоў гэтага грэшнага свету і ісці за Хрыстом шляхам збаўлення. Малітва вернікаў Збіраючыся вакол алтара на нядзельнай святой літургіі, з даверам да Бога Айца ўсемагутнага скіруем свае просьбы:
Прымі, Божа, Ойча наш, прадстаўленыя малітвы і тыя, што маем у сваіх сэрцах, каб настала адна аўчарня і адзін Пастыр. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Падрыхтавала Анастасія-Алена Блусянкова |
Адноўлена 05.05.2017 12:27 |