Каментарый на нядзелю Спаслання Духа Святога (4 чэрвеня) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
29.05.2017 10:46 |
Каментарый да літургіі Сёння ўрачыстасць Спаслання Духа Святога — свята ўмацавання Касцёла і еднасці ўсіх ахрышчаных. З’яднаныя Духам Святым, мы праслаўляем Бога за справу збаўлення і дзякуем за Касцёл, які, напоўнены Духам Святым, вядзе нас да паўнаты любові і праўды. Просім Бога, каб ачысціў нашыя сэрцы агнём Духа Святога і ўчыніў нас сваёй святыняй, каб мы былі знакам еднасці ўсяго свету. Каментарыі да літургіі слова Дух Святы сышоў на апосталаў, і яны, напоўненыя Яго моцаю, пачалі размаўляць на мовах, зразумелых для ўсіх. Гэта знак Касцёла, які пасланы да ўсіх народаў і прамаўляе на зразумелай мове любові, збіраючы рассеяныя народы ў адну сям’ю. Дух Святы і надалей прысутны ў Касцёле і ўзбагачае яго разнастайнымі дарамі, падтрымліваючы ў еднасці. Хрыстус праз Духа Святога і сёння дае Касцёлу сапраўдны спакой і прабачэнне, як некалі апосталам, сабраным у вячэрніку. Малітва вернікаў У дзень Спаслання Духа Святога ўзнясём нашыя супольныя просьбы да Бога.
Ойча, Ты навекі з’яднаў нас у сваёй любові, учыні, каб хвала змёртвыхпаўстання Твайго Сына і моц Духа Святога вялі нас да глыбейшага пазнання Тваіх таямніцаў. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн. Падрыхтаваў Януш Чарнамораў, |
Адноўлена 22.05.2017 10:50 |