Каментарый да літургіі і малітва вернікаў на XII Звычайную нядзелю, Год А (25 чэрвеня) |
Каментарыі да літургіі і малітва вернікаў |
21.06.2017 14:34 |
Каментарый да літургіі Хрыстус прыняў пакуты, ганенні і смерць, пасля чаго ўваскрос. Гісторыя Касцёла таксама адбываецца на фоне нязгодаў, пераследу і цярпення. Гэта шлях да перамогі і хвалы. Мы ў сваім жыцці часта зведваем выпрабаванні з прычыны нашай веры. Хрыстус заклікае нас трываць. Ён умацоўвае нас сваім прыкладам, сваёй ахвярай і сваёй ласкай. Напачатку святой Імшы перапросім Бога за нашыя грахі, каб гэтая ахвяра ўмацавала нас у веры, якая дае нам жыццё. Каментарый да літургіі слова Ерамія, які прапаведаваў праўду і быў верны Богу, падвяргаўся пераследу з боку сваіх суайчыннікаў. Але Ён трываў у верным служэнні, таму што яго дапамогай быў Бог. У Евангеллі Хрыстус заклікае нас быць вернымі Яму, нягледзячы на пераследы і выпрабаванні, бо ў рэшце рэшт пераможа праўда і тыя, хто служыць ёй з верай. Галоўным ворагам чалавека з'яўляецца грэх, але Хрыстус — Новы Адам — перамог грэх, як вучыць св. Павел у пасланні да Рымлянаў. Малітва вернікаў Да Бога, які заўсёды нас выслухоўвае, з верай занясём нашыя просьбы:
Божа, выслухай нашыя малітвы, якія з верай узносім да Цябе. Праз Хрыста Пана нашага. Амэн. С. Людміла Леўдаровіч MChR |
Адноўлена 21.06.2017 14:38 |