ХIІ Звычайная нядзеля, Год А |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ер 20, 10–13 Уратаваў жыццё беднага ад рукі злачынцаў Чытанне кнігі прарока Ераміі. Ерамія сказаў:Я чуў пагалоскі многіх: Страх навокал! Выкрыйце, і мы выкрыем яго! Усе, што былі ў згодзе са мною, чакаюць падзення майго: Можа, удасца, – яны кажуць, – падмануць яго, тады пераможам яго і адпомсцім яму. Але Пан са мною, як магутны волат, таму ганіцелі мае спатыкнуцца і скарáцца. Пасаромяцца сваім падзеннем, і будзе ім вечная і непазбыўная ганьба. Пане Магуццяў, які выпрабоўваеш праведніка, Ты глядзіш на задумы і сэрца, прашу, каб я ўбачыў Тваю помсту над імі, бо я адкрыў Табе сваю справу. Спявайце Пану, праслаўляйце Пана, бо Пан уратаваў жыццё беднага ад рукі злачынцаў. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 69 (68), 8–10. 14 і 17. 33–35 (Р.: 14c) Рэфрэн: Пачуй мяне, Пане, у вялікай сваёй міласэрнасці. 8. Дзеля Цябе я цярплю знявагу, ганьба твар мой пакрыла.* Рэфрэн: 14. Я ўзношу да Цябе маю малітву, Пане, у час ласкавасці, Божа. * Рэфрэн: 33. Убачаць убогія і ўсцешацца, † Рым 5, 12–15 З дарам ласкі не так, як са злачынствам Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Рымлянаў. Браты: Як праз аднаго чалавека грэх увайшоў у свет і праз грэх — смерць, так і смерць перайшла на ўсіх людзей, бо ўсе зграшылі. Бо і перад Законам грэх быў у свеце; але грэх не залічваецца, калі няма Закону. Аднак смерць валадарыла ад Адама аж да Майсея нават над тымі, хто не саграшыў падобна злачынству Адама, які ёсць правобразам будучага. Але з дарам ласкі не так, як са злачынствам. Бо калі праз злачынства аднаго памерлі многія, то дзякуючы ласцы аднаго чалавека, Езуса Хрыста, нашмат больш ласкі Божай і дару сышло шчодра на многіх. Гэта слова Божае. Ян 15, 26b. 27а Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Дух праўды будзе сведчыць пра Мяне, — кажа Пан, — але і вы таксама будзеце сведчыць. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Мц 10, 26–33 Не бойцеся тых, хто забівае цела Чытанне святога Евангелля паводле Мацвея. У той час: Езус сказаў сваім Апосталам: Не бойцеся людзей, бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і нічога патаемнага, што б не стала вядомым. Што кажу вам у цемры, гаварыце на святле, і што на вуха чуеце, прапаведуйце на дахах. Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а бойцеся больш таго, хто можа і душу, і цела загубіць у геене. Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага. У вас жа і валасы на галаве палічаны. Таму не бойцеся: вартыя вы больш за многіх вераб’ёў. Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах. А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім, які ў нябёсах. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 15.06.2010 12:37 |