Серада — трыццаць чацвёрты звычайны тыдзень |
Год І ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Дан, 5, 1–6. 13–14. 16–17. 23–28 З’явіліся пальцы чалавечай рукі і пісалі Чытанне кнігі прарока Даніэля. У тыя дні: Кароль Балтазар наладзіў вялізную гасціну для тысячы вяльможаў сваіх і піў віно перад гэтаю тысяччу. Пакаштаваўшы віна, Балтазар загадаў прынесці залатое і срэбнае начынне, якое Навухаданосар, ягоны бацька, забраў з ерузалемскай святыні, каб пілі з яго кароль і вяльможы ягоныя, жонкі і наложніцы ягоныя. Тады прынеслі залатое начынне, якое было забрана з ерузалемскай святыні. І пілі з яго кароль і вяльможы ягоныя, жонкі і наложніцы ягоныя. Пілі і праслаўлялі сваіх багоў залатых і срэбных, медных і жалезных, драўляных і каменных. Але ў той самы момант з’явіліся пальцы чалавечай рукі і пісалі насупраць падсвечніка на тынку сцяны ў каралеўскім палацы, і кароль бачыў кісць рукі, якая пісала. Тады змянілася аблічча караля, і думкі ягоныя ўсхвалявалі яго, і аслаблі суставы бёдраў, і калені сталі біцца адно аб адно. І прывялі Даніэля да караля, і кароль так прамовіў да яго: Ты Даніэль, які паходзіш з палонных сыноў Юды і якога кароль, мой бацька, прывёў з Юдэі? Я чуў пра цябе, што ты маеш духа багоў і вызначаешся бліскучымі ведамі і нязвыклай мудрасцю. Таксама чуў я, што ты можаш растлумачыць цьмянае і развязаць заблытанае. Калі ж здолееш прачытаць гэты надпіс і растлумачыць мне яго, апрануць цябе ў пурпуру, залаты ланцуг павесяць на шыю табе і будзеш трэцім ва ўладзе над каралеўствам маім. Тады адказаў Даніэль каралю, кажучы: Падарункі твае няхай застануцца табе, і ўзнагароды твае пакінь іншаму, але надпіс я прачытаю, кароль, і растлумачу табе яго. Супраць Пана нябёсаў паўстаў ты. Да цябе прынеслі начынне з дому Ягонага, і ты з вяльможамі сваімі, жонкі твае і наложніцы твае пілі з іх. І хваліў ты багоў срэбных, залатых і медных, жалезных, драўляных і каменных, якія не бачаць, не чуюць і не адчуваюць. Аднак Бога, які мае ў руках сваіх дыханне тваё і ўсе шляхі твае, ты не праславіў. Таму гэта Ім была спаслана кісць рукі, якая выразала надпіс гэты. Зроблены ж вось які надпіс: Мэнэ, мэнэ, тэкель, упарсін. А гэта тлумачэнне словаў: мэнэ — палічыў Бог валадаранне тваё і паклаў яму канец; тэкель — узважылі цябе на вагах, і ты аказаўся занадта лёгкім; пэрэс — падзелена валадарства тваё і аддадзена медыйцам і персам. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Дан 3, 62–63. 64–65. 66–67 (Р.: 59b) Рэфрэн: Хваліце і ўзвялічвайце Пана навекі. 62. Благаслаўляйце Пана, сонца і месяц, * Рэфрэн: 64. Благаслаўляйце Пана, усе дажджы і росы, * Рэфрэн: 66. Благаслаўляйце Пана, агонь і спёка, * Рэфрэн: ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ Ап 15, 1–4 Спявалі яны песню Майсея і песню Ягняці Чытанне кнігі Апакаліпсіса святога апостала Яна. Я, Ян, убачыў іншы знак у небе, вялікі і дзівосны: сем Анёлаў, якія мелі сем апошніх пошасцяў, таму што імі закончыцца гнеў Божы. І ўбачыў я нібыта шкляное мора, змяшанае з агнём, а тыя, хто перамог над зверам, і вобразам ягоным, і лічбаю імя ягонага, стаялі над шкляным морам, трымаючы гуслі Божыя. І спявалі яны песню Майсея, слугі Божага, і песню Ягняці, кажучы: Вялікія і цудоўныя справы Твае, Пане Божа Усемагутны. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 98 (97), 1. 2–3аb. 7–8. 9 (Р.: Ап 15, 3b) Рэфрэн: Вялікія і цудоўныя справы Твае, Пане. 1. Спявайце Пану новую песню, * Рэфрэн: 2. Паказаў Пан сваё збаўленне, * Рэфрэн: 7. Няхай шуміць мора і ўсё, што яго напаўняе, * Рэфрэн: 9. Перад абліччам Пана, які надыходзіць, * Рэфрэн: СПЕЎ ПЕРАД ЕВАНГЕЛЛЕМ Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. Будзь верны аж да смерці, — кажа Пан, —Ап 2, 10c і Я дам табе вянок жыцця. Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 21, 12–19 Усе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Езус сказаў сваім вучням: Але раней за ўсё гэта накладуць на вас рукі свае і будуць пераследаваць вас, аддаючы ў сінагогі і ў вязніцы, і паставяць перад каралямі і валадарамі за імя Маё. І будзе гэта вам на сведчанне. Таму пастанавіце ў сэрцы сваім не клапаціцца наперад, як абараніцца, бо Я дам вам вусны і мудрасць, якой не здолеюць супрацьстаяць ці супярэчыць праціўнікі вашыя. Выдаваць вас будуць таксама бацькі, і браты, і родныя, і сябры, а некаторых з вас заб’юць. І ўсе зненавідзяць вас за імя Маё. Але і волас з галавы вашай не прападзе. Цярпеннем сваім уратуеце жыццё вашае. Гэта слова Пана. |
Адноўлена 04.11.2010 16:00 |