Урачыстасць Пана Нашага Езуса Хрыста, Валадара Сусвету, Год С |
ПЕРШАЕ ЧЫТАННЕ 2 Сам 5, 1–3 Намасцілі Давіда на караля Ізраэля Чытанне Другой кнігі Самуэля. У тыя дні: Усе плямёны Ізраэля прыйшлі да Давіда ў Хэброн і сказалі: Вось мы косць твая і цела тваё. І ўчора, і яшчэ даўней, калі Саўл панаваў над намі, ты быў правадыром Ізраэля. І сказаў Пан табе: Ты будзеш пасвіць народ Мой Ізраэля і ты будзеш кіраўніком Ізраэля. І прыйшлі ўсе старэйшыны Ізраэля ў Хэброн, і кароль Давід заключыў з імі запавет у Хэброне перад Панам; і намасцілі Давіда на караля Ізраэля. Гэта слова Божае. аРЭСПАНСАРЫЙНЫ ПСАЛЬМ Пс 122 (121), 1–2. 4–5 (Р.: пар. 1) Рэфрэн: З радасцю пойдзем у дом Пана Бога. 3. Узрадаваўся я, калі мне сказалі: * Рэфрэн: Туды ўзыходзяць пакаленні, пакаленні Пана, * Рэфрэн: Клс 1, 12–20 Прывёў у Валадарства ўмілаванага Сына свайго Чытанне Паслання святога апостала Паўла да Каласянаў. Браты: Мы дзякуем Богу і Айцу, які паклікаў нас да ўдзелу ў спадчыне святых у святле, які вызваліў нас з-пад улады цемры і прывёў у Валадарства ўмілаванага Сына свайго, у якім мы маем адкупленне і адпушчэнне грахоў. Ён з’яўляецца вобразам нябачнага Бога, першародным сярод усякага стварэння. Бо ў Ім было створана ўсё, што на нябёсах і на зямлі, бачнае і нябачнае: ці троны, ці панаванні, ці начальствы, ці ўлады — усё праз Яго і для Яго створана. Ён ёсць раней за ўсё, і ўсё трымаецца ў Ім. Ён — Галава Цела, гэта значыць Касцёла. Ён — пачатак, першародны з мёртвых, каб Ён ва ўсім меў першынство. Бо спадабалася Айцу, каб у Ім жыла ўся паўната і каб праз Яго прымірыць з сабою ўсё, і зямное, і нябеснае, усталяваўшы мір праз Кроў Ягонага крыжа. Гэта слова Божае. Мк 11, 9–10 Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя.Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана! Благаслаўлёнае валадарства айца нашага Давіда, якое надыходзіць! Акламацыя: Аллелюя, аллелюя, аллелюя. аЕВАНГЕЛЛЕ Лк 23, 35–43 Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства + Чытанне святога Евангелля паводле Лукі. У той час: Насміхаліся з Езуса разам з народам і кіраўнікі, кажучы: Іншых ратаваў, няхай уратуе сябе самога, калі Ён Месія, выбраны Богам. Таксама і жаўнеры здзекаваліся з Яго. Падыходзілі і падносілі Яму воцат, кажучы: Калі Ты Кароль юдэйскі, уратуй сябе самога. І быў над Ім надпіс: Гэта Кароль юдэйскі. Адзін з павешаных злачынцаў зневажаў Яго, кажучы: Калі Ты Месія, уратуй сябе і нас. А другі ў адказ дакараў яго і казаў: Ты нават Бога не баішся, хоць і сам асуджаны на тое самае? Мы асуджаныя справядліва, бо за тое, што зрабілі, атрымліваем. Ён жа нічога благога не зрабіў. І сказаў: Езу, узгадай мяне, калі прыйдзеш у сваё Валадарства. Езус адказаў яму: Сапраўды кажу табе: сёння ж будзеш са Мною ў раі. Гэта слова Пана.
|
Адноўлена 04.11.2010 15:04 |