10 ліпеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску прайшоў уступны экзамен для тых, хто прагне прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям праз святарскую паслугу.
Гэту капліцу пабудавалі ў 1929 годзе. Святую Імшу тут цэлебруюць толькі раз на год, пры запаленых свечках — да гэтага часу ў капліцы няма электрычнасці.
9 ліпеня ў Рэспубліканскім клінічным шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны імя П. Машэрава ў Бараўлянах адкрылі і асвяцілі капліцу Маці Божай Фацімскай.
Каталіцкая супольнасць на чале з біскупам Аляксандрам Яшэўскім SDB мае намер звярнуцца да прадстаўнікоў свецкай улады з просьбай аб вяртанні католікам касцёла Імя Панны Марыі ў Чэрыкаве.
7 і 8 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Тракелях прайшлі ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы Нашых Сем’яў. Сёлетні фэст быў прысвечаны 100-годдзю аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.
8 ліпеня ў парафіі Хрыста Добрага Пастыра ў Гарадцы пад Кобрынам асвяцілі новы касцёл. Ва ўрачыстасці асвячэння святыні і ўмуравання вуглавога каменя прыняў удзел біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка.
7 ліпеня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка ўзначаліў святую Імшу для ўдзельнікаў рэкалекцый па распазнанні паклікання ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі св. Тамаша Аквінскага.
У дарозе раварысты будуць 14 дзён. Агульная адлегласць, якую яны плануюць пераадолець, складае амаль 1000 (!) кіламетраў.
Przystań młodych — адмысловы евангелізацыйны фестываль для моладзі, які праводзіцца штогод у розных частках Польшчы. Сёлета ён пройдзе 31 жніўня — 2 верасня ў Беластоку.
Гэта была чатырнаццатая па ліку роварная пілігрымка ў Будслаў. З 35 чалавек, якія вырушылі ў гэтае падарожжа ў Нацыянальны марыйны санктуарый, значная частка раварыстаў пілігрымавала ў Будслаў ужо не першы раз.
6 ліпеня адыйшоў у вечнасць Чэслаў Аніскевіч - бацька кс. каноніка Андрэя Аніскевіча, дырэктара Карытас Віцебскай дыяцэзіі.
Кожны марыйны санктуарый — гэта дом Маці. На гэта звярнуў увагу біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка падчас урачыстасцяў Маці Божай Брэсцкай, якія праходзілі 3 ліпеня ў санктуарыі Маці Божай у Брэсце.
Новы касцёл пад тытулам Сэрца Пана Езуса будзе пабудаваны ў мікрараёне Рэчыца горада Брэста. 3 ліпеня біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка благаславіў будаўнічую пляцоўку і вуглавы камень будучай святыні.
З нагоды 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў, якое ва ўсім свеце будзе адзначацца ў маі 2017 года, у Касцёле ў Беларусі арганізавана перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. У «Дзённіку» перэгрынацыі мы будзем сачыць за маршрутам фігуры і змяшчаць здымкі з месцаў яе прабывання.
Ва ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай 2 ліпеня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў св. Імшу ў аднайменнай парафіі на Каменнай горцы ў Мінску.