3 чэрвеня ў парафіі Божай Міласэрнасці (Маладзёжны) ў Лідзе прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў дыякан Яўген Ціхан. Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
«Святы Дух у вобразе вогненных языкоў сышоў на Марыю і апосталаў, якія разам трывалі на малітве ў Вячэрніку. Ён змяніў апосталаў да непазнавальнасці», — адзначыў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч 4 чэрвеня, ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога, падчас святой Імшы ў мінскай архікатэдры.
Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам інфармуе, што 4 чэрвеня ва ўзросце 59 год адышоў у вечнасць Яўгеній Драздоўскі — бацька кс. Віталія Драздоўскага, пробашча парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Магілёве.
Урачыстасць Пяцідзясятніцы нагадвае пра спасланне Духа Святога на апосталаў, сабраных у вячэрніку. Чытаючы Дзеі Апосталаў, мы заўважаем, што гэтая падзея ператварыла вучняў Езуса ў адважных апосталаў.
Дыплом доктара біблійнай тэалогіі атрымала Марына Пашук, шматгадовы супрацоўнік Секцыі па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.
Сцягі Польшчы, Беларусі, Чэхіі і Танзаніі ўпрыгожвалі Малую Базыліку Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Тшэбіні. 27 мая чатыры сальватарынскія семінарысты, якія паходзяць з вышэйзгаданых краін, у тым ліку Яўгеній Жукоўскі з Браслаўшчыны, прынялі дыяканскае пасвячэнне з рук дапаможнага біскупа Катавіцкай архідыяцэзіі Марка Шкудла.
3 чэрвеня ў Гомелі пройдзе традыцыйны аўтапрабег у абарону жыцця. Каля дзесяці машын са сцягамі і налепкамі з заклікам не рабіць аборты, а захоўваць жыццё, стартуюць у 11.00 з плошчы Паўстання.
1 лістапада 2016 года ў Беларусі загучала «Радыё Марыя». Гэтаму кроку папярэднічала некалькі гадоў арганізацыйна-прававой працы, аднак сёння гэта ўжо амаль 40 працэнтаў прамога эфіру.
31 мая 25-годдзе святарства адзначыў кс. Пётр Пятрага. Гэты святар быў першым каталіцкім душпастырам у Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, які пасля распаду Савецкага Саюза атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук кардынала Казіміра Свёнтка.
У новым падарожжы Юрый Жыгамонт накіраваўся ў вёску Раготна, якая знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці. На працягу доўгага часу мястэчка было ўладаннем шляхцічаў Завішаў. Мінскі ваявода Крыштаф Завіша ў сваіх мемуарах 17 стагоддзя нават называе Раготна Парыжам.
27 мая новапрэзбітэр кс. Аляксей Паплёўка MSF цэлебраваў сваю першую святую Імшу ў роднай парафіі Святога Казіміра ў Лагойску. Прэзбітэрскае пасвячэнне кс. Аляксей атрымаў 20 мая ў супольнасці Місіянераў Святой Сям’і з рук біскупа Веслава Мерынга ў Польшчы.
30 мая ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім падчас святой Імшы маліліся за выпускнікоў. Адзінаццацікласнікі сабраліся ў святыні, каб прасіць благаслаўлення на новы этап свайго жыцця.
Традыцыйны аўта-мотапрабег «Гродна — за забарону абортаў» прайшоў 28 мая і сабраў разам праваслаўных, католікаў і ўсіх неабыякавых да праблемы забойства ненароджаных дзяцей.
З 26 па 30 мая ў Мінску знаходзіліся з рабочым візітам генеральны сакратар Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы ксёндз Дуартэ да Кунья і супрацоўніца сакратарыята гэтай арганізацыі Барбара Купец.
27 мая моладзь з Пінскай дыяцэзіі сабралася ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага на традыцыйную малітоўную сустрэчу. Галоўнай тэмай стаў евангельскі заклік «Ідзіце і абвяшчайце Евангелле ўсім».