Мінск наведала дэлегацыя Рады епіскапатаў Еўропы |
Беларусь - Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
30.05.2017 14:32 |
З 26 па 30 мая ў Мінску знаходзіліся з рабочым візітам генеральны сакратар Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы ксёндз Дуартэ да Кунья і супрацоўніца сакратарыята гэтай арганізацыі Барбара Купец. Візіт праходзіў у межах падрыхтоўкі да пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы, якое пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. у Мінску. Для каталіцкіх епіскапатаў Еўропы дадзенае пленарнае пасяджэнне, як і штогод, стане цэнтральным форумам, на якім збяруцца больш за 40 кардыналаў і біскупаў з усіх краін Еўропы і з
Ватыкана. Прадстаўнікі Рады наведалі месцы правядзення мерапрыемстваў, а таксама тыя касцёлы Мінска, у якіх будуць цэлебравацца святыя Імшы на працягу сустрэчы іерархаў. 29 мая дэлегацыя сустрэлася са старшынёй Мінскага гарвыканкама Андрэем Шорцам. Згодна з рашэннем уладаў сталіцы, пленарнае пасяджэнне РККБЕ ўключана ў праграму святкавання 950-годдзя Мінска. Таксама 29 мая прайшла сустрэча з першым намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максімам Рыжанковым. Стала вядома, што ўрачыстае адкрыццё пленарнага пасяджэння пройдзе 28 верасня ў ратушы горада Мінска. Афіцыйныя мерапрыемствы форуму пройдуць у гасцінічным комплексе «Вікторыя Алімп Гатэль». Парадак літургічных цэлебрацый падчас генеральнага пасяджэння:
Кс. Кірыл Бардонаў |
Фотарэпартаж |