Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Грамадства


Пад Кобрынам пройдзе II кангрэс медыкаў-хрысціян Усходняй Еўропы
01.02.2017 14:45

6–9 мая ў Беларусі адбудзецца II кангрэс медыкаў-хрысціян Усходняй Еўропы. На форум запрашаюцца урачы, фельчары, мядсёстры, студэнты медыцынскіх ВНУ і каледжаў. Мэта кангрэса — аб’яднаць медыкаў у служэнні Богу і фармаваць хрыстацэнтрычную матывацыю ў прафесіі.

 
«Мой сябар Джэйсан»: прэм’ера монаспектакля на тэму інклюзіі прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле
20.10.2016 15:26

Як зразумець чалавека з аўтызмам? Такое пытанне ўздымаецца ў монаспектаклі «Мой сябар Джэйсан», прэм’ера якога адбылася 17 кастрычніка ў Беларускім паэтычным тэатры аднаго акцёра «Зніч» на сцэне Тэатральнай залы Культурнага цэнтра касцёла св. Сымона і св. Алены. 

 
Віртуальны музей кляштара картузіянцаў прэзентуюць у Бярозе
13.04.2016 16:51

У Бярозе (Брэсцкая вобласць) завяршаецца праца над стварэннем у Год культуры віртуальнага музея кляштара картузіянцаў XVII ст.

 
«Адзіны спосаб выказаць любоў да мяне — судакрануцца падушачкамі пальцаў»: прэм’ера спектакля на тэму аўтызму прайшла ў Мінску
04.04.2016 12:59

Што адчувае, як бачыць навакольны свет дзіця з аўтызмам і як успрымае яго нашае грамадства? Гэтыя і іншыя пытанні падымаліся ў пастаноўцы рэжысёра Андрэя Саўчанкі, якая адбылася 2 красавіка ў мінскім этнацэнтры «Рагна».

 
Насельніцтва Астраўца з запускам Беларускай АЭС павялічыцца ў 2,7 разы
24.03.2016 13:11

Пра гэта распавёў начальнік тэхнічнага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва ГП «Беларуская АЭС» Мікалай Белы на канферэнцыі па будаўніцтве Беларускай АЭС.

 
Інклюзіўны фестываль творчасці дзяцей і моладзі «Фарбы жыцця» прайшоў у Мінску
22.03.2016 18:12

«Жыццё даецца, каб жыццё тварыць» — гэта дэвіз міжнароднага фестываля творчасці дзяцей і моладзі «Фарбы жыцця», які 21 сакавіка прайшоў у Беларускім дзяржаўным тэатры юнага гледача.

 
Бясплатная паслуга дзённага дагляду пажылых людзей з’явіцца ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці
11.03.2016 10:23

Бясплатную паслугу дзённага дагляду пажылых людзей плануюць укараніць да канца 2016 года ва ўсіх раёнах Мінскай вобласці на базе тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

 
У Мінску прайшла канферэнцыя на тэму смяротнага пакарання
10.03.2016 18:04

Беларусь – адзіная краіна СНД і Еўропы, дзе да гэтага часу існуе смяротнае пакаранне. Чарговая канферэнцыя на гэтую тэму прайшла 10 сакавіка ў мінскім гатэлі «Renaissance». У канферэнцыі прыняў удзел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

 
Місія «Чыстае сэрца» перад Божым Нараджэннем парадавала хлопчыкаў з Крывіцкага прафесійна-тэхнічнага вучылішча
18.12.2015 21:36

У перыяд Божага Нараджэння місія «Чыстае сэрца» па традыцыі праводзіць шмат добрых акцый. 17 снежня валанцёры і кіраўніцтва арганізацыі наведалі сваіх новых сяброў – хлопчыкаў з Крывіцкага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага вучылішча №3 закрытага тыпу, каб прынесці ў іх сэрцы радасную вестку аб блізкім свяце Нараджэння Пана.

 
У Беларусі знізілася колькасць шлюбаў і разводаў
13.08.2015 16:25

Дэмографы лічаць, што скарачэнне колькасці шлюбаў нават на тле скарачэння колькасці разводаў сведчыць пра крызісныя з'явы ў грамадстве — павелічэнне колькасці такіх пар, якія жывуць разам, але зусім не хочуць рэгістраваць свае адносіны.

 
Місія «Чыстае сэрца» пазнаёмілася з насельнікамі Крывіцкай лячэбна-выхаваўчай установы
13.07.2015 11:48

9 ліпеня місія «Чыстае сэрца» прыняла ўдзел у спартыўна-патрыятычным свяце, арганізаваным для так званых складаных дзяцей і падлеткаў. У гэты дзень насельнікаў лячэбна-выхаваўчай установы закрытага тыпу ў г.п. Крывічы наведалі супрацоўнікі Упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама, Мінскага абласнога навучальна-метадычнага цэнтра, а таксама прадстаўнікі парафіі Св. Юзафа ў Маладзечне.

 
Прадстаўнік Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прыняў удзел у круглым стале ў межах канферэнцыі «Рэлігія і/або штодзённасць»
17.04.2015 20:33

Інстытут тэалогіі імя свв. Мятода і Кірылы БДУ 16-18 красавіка праводзіць міжнародную навуковую канферэнцыю «Рэлігія і/або штодзённасць». У межах канферэнцыі 17 красавіка быў арганізаваны круглы стол «Рэлігія і школа», на якім Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію прадставіў кс. ліц. Аляксандр Яшэўскі SDB.

 
23 сакавіка ў Мінску не будуць рабіцца аборты
22.03.2015 12:08

У Беларусі стартавала духоўна-асветніцкая акцыя «Разам — у абарону жыцця маральнасці і сямейных каштоўнасцяў». Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства аховы здароўя і Беларуская Праваслаўная Царква.

 
Лекцыю пра маральны бок транспланталогіі ў медыцынскім універсітэце Віцебска прачытаў грэка-каталіцкі святар
30.01.2015 10:49

Грэка-каталіцкі святар Дзмітрый Грышан, які ўзначальвае парафію ў Віцебску, быў запрошаны на факультэт постдыпломнай адукацыі ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт на лекцыю па транспланталогіі для выкладання пытанняў маральных і духоўных аспектаў.

 
Урач-гінеколаг Ермаловіч: «У 90 працэнтах вынікам бясплоднасці з'яўляюцца наступствы венерычных захворванняў»
22.11.2014 18:59

«Бясплоднасць — гэта сімптом, калі пара не можа зацяжарыць на працягу года. Бясплоднасць — не хвароба», — адзначыла ў размове з карэспандэнтам Catholic.by урач-гінеколаг Таццяна Ермаловіч, адна з выступоўцаў семінару па праблемах бясплоднасці, які прайшоў у мінскім Чырвоным касцёле 22 лістапада.

 
<< Першая < Папярэдняя 1 2 3 Наступная > Апошняя >>

Старонка 1 з 3
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.