| У Беларусі знізілася колькасць шлюбаў і разводаў |
| Грамадства |
| 13.08.2015 16:25 |
|
Многія адкладваюць заключэнне шлюбу, але не адмаўляюцца ад сексуальных стасункаў, што вядзе да павелічэння колькасці абортаў, разбурэння здаровага разумення сексуальнай этыкі. Познія шлюбы звязаны таксама са зніжэннем колькасці дзяцей у сям'і. Амаль 84 тысячы шлюбаў былі зарэгістраваны дзяржаўнымі органамі ў Беларусі ў 2014 годзе ў параўнанні з 87 тысячамі летась. Скарацілася і колькасць разводаў — прыкладна да 35 тысяч з 36, сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь. Такім чынам разводы, якія адбыліся, складаюць 41,5 працэнта ад колькасці зарэгістраваных шлюбаў. Адпаведны паказчык у Расіі складае 55,4 працэнта, у Польшчы - 35,1. У Беларусі ў 2013 годзе доля разводаў ад колькасці заключаных шлюбаў склала 41,4 працэнта. Аляксандр Гелагаеў |


Дэмографы лічаць, што скарачэнне колькасці шлюбаў нават на тле
скарачэння колькасці разводаў сведчыць пра крызісныя з'явы ў грамадстве —
павелічэнне колькасці такіх пар, якія жывуць разам, але зусім не хочуць
рэгістраваць свае адносіны.
для друку