Насельніцтва Астраўца з запускам Беларускай АЭС павялічыцца ў 2,7 разы |
Грамадства |
24.03.2016 13:11 |
Пра гэта распавёў начальнік тэхнічнага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва ГП «Беларуская АЭС» Мікалай Белы на канферэнцыі па будаўніцтве Беларускай АЭС. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. «Сёння ў Астраўцы жыве каля 9,2 тысячы чалавек. Плануецца, што з уводам Беларускай АЭС у складзе двух энергаблокаў агульная колькасць горада ўзрасце да 25 тысяч», — адзначыў Мікалай Белы. Для спецыялістаў, якія задзейнічаны ў будаўніцтве і далейшай эксплуатацыі Беларускай АЭС, плануецца ўзвесці 240 тысяч метраў квадратных жылля. З 2009 года ўжо пабудавана 113 тысяч метраў квадратных (72 тыс. кв.м у першым мікрараёне і 41 тысяча квадратных метраў — у другім). У сёлетнім годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ 12 дамоў для будаўнікоў і персаналу станцыі (44 тысяч квадратных метраў). Пачалося праектаванне дамоў у трэцім мікрараёне, яго забудова пачнецца ў 2017 годзе. Паводле слоў Мікалая Белага, для персаналу АЭС запланавана 83 тысячы квадратных метраў жылля. Будаўніцтва АЭС плануецца завяршыць да 2020 года. На сёння ў Астраўцы дзейнічаюць дзве каталіцкія парафіі: парафія Свв. Космы і Дам'яна і парафія Адшукання Святога Крыжа. (IL) |