Насельніцтва Астраўца з запускам Беларускай АЭС павялічыцца ў 2,7 разы | Друк |
Грамадства
24.03.2016 13:11

Пра гэта распавёў начальнік тэхнічнага аддзела ўпраўлення капітальнага будаўніцтва ГП «Беларуская АЭС» Мікалай Белы на канферэнцыі па будаўніцтве Беларускай АЭС.

Пра гэта паведамляе БЕЛТА.

«Сёння ў Астраўцы жыве каля 9,2 тысячы чалавек. Плануецца, што з уводам Беларускай АЭС у складзе двух энергаблокаў агульная колькасць горада ўзрасце да 25 тысяч», — адзначыў Мікалай Белы.

Для спецыялістаў, якія задзейнічаны ў будаўніцтве і далейшай эксплуатацыі Беларускай АЭС, плануецца ўзвесці 240 тысяч метраў квадратных жылля.

З 2009 года ўжо пабудавана 113 тысяч метраў квадратных (72 тыс. кв.м у першым мікрараёне і 41 тысяча квадратных метраў — у другім). У сёлетнім годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ 12 дамоў для будаўнікоў і персаналу станцыі (44 тысяч квадратных метраў).

Пачалося праектаванне дамоў у трэцім мікрараёне, яго забудова пачнецца ў 2017 годзе. Паводле слоў Мікалая Белага, для персаналу АЭС запланавана 83 тысячы квадратных метраў жылля.

Будаўніцтва АЭС плануецца завяршыць да 2020 года.

На сёння ў Астраўцы дзейнічаюць дзве каталіцкія парафіі: парафія Свв. Космы і Дам'яна і парафія Адшукання Святога Крыжа.

(IL)
 

 
© 2003-2024 Catholic.by