Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
23 сакавіка ў Мінску не будуць рабіцца аборты |
Грамадства
|
22.03.2015 12:08 |
У Беларусі стартавала духоўна-асветніцкая акцыя «Разам — у абарону жыцця маральнасці і сямейных каштоўнасцяў». Арганізатарамі акцыі выступаюць Міністэрства аховы здароўя і Беларуская Праваслаўная Царква.
Акцыя праходзіць у рамках рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады. Мэты акцыі – прыцягванне шырокай грамадскай увагі да пытанняў сям’і, павелічэнне нараджальнасці, скарачэнне колькасці штучных абортаў, фарміраванне ў моладзі пазітыўнага стаўлення да сямейных каштоўнасцяў.
У рамках рэалізацыі акцыі ва ўсіх медыцынскіх установах не будуць рабіцца штучныя аборты:
- у Мінску — 23 сакавіка;
- у Мінскай вобласці — 24 сакавіка;
- у Брэсцкай вобласці і Брэсце — 26 сакавіка;
- у Гомельскай вобласці і Гомелі — 27 сакавіка;
- у Гродзенскай вобласці і Гродне — 30 сакавіка;
- у Віцебскай вобласці і Віцебску — 1 красавіка;
- у Магілёўскай вобласці і Магілёве — 2 красавіка.
23 сакавіка з 10.00 до 13.30 у Мінску на базе Мінскага клінічнага радзільнага дома №2 па адрасе: вул. Бельскага, 60 пройдзе навукова-практычны семінар «Роля аховы здароўя ў вырашэнні дэмаграфічнай праблемы. Значэнне, прынцыпы і метады перадбаортнага кансультавання».
Упершыню ў Беларусі так шырокамаштабна рэалізуецца праект па абмене вопытам і методыкамі перадабортнага кансультавання.
У межах акцыі ўрачы, святары і педагогі будуць праводзіць лекцыі перад вучнмі старэйшых класаў і студэнтамі аб неабходнасці чысціні і ўстрымання да шлюбу.
Акцыя «Разам — у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў» стартавала ў Беларусі год таму ў Віцебскай вобласці і атрымала высокую ацэнку спецыялістаў сферы аховы здароўя.
Паводле афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы
(AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.