З 14 па 21 кастрычніка 2007 г. у мінскім архікатэдральным касцёле пад дэвізам «Трывайце моцна ў веры» праходзілі святыя місіі. Іх праводзілі айцы кармэліты
босыя: духоўны айцец Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя
св. Тамаша Аквінскага ў Пінску а. Аркадзь Куляха OCD і пробашч парафіі Святога апостала Андрэя ў Нарачы (Мядзельскі р-н) а. Бэрнард Радзік OCD. Прапануем вашай увазе запісы місійных гамілій, прамоўленых падчас святых Імшаў у гэтыя дні. Файлы ў фармаце mp3.