13 чэрвеня, у дзень літургічнага ўспаміну св. Антонія Падуанскага, у пінскай катэдры адбылася адмысловая св. Імша, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. У гаміліі пастыр дыяцэзіі звярнуў увагу сабраных на старадаўні цудадзейны абраз св. Антонія, які знаходзіцца ў бакавым алтары базылікі.
15 чэрвеня 2017 г. Каталіцкі Касцёл святкуе ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Яна адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы як напамін пра ўстанаўленне сакрамэнту Эўхарыстыі ў Вялікі чацвер.
Навучанне ў каледжы адбываецца па чатырох накірунках. Упершыню з новага года будзе набрана асобная група па вывучэнні тэалогіі і сродкаў масавай камунікацыі.
На абразку няма ні даты, ні месца друку, ні пазнакі аб дазволе духоўнай улады на друк. Паходжанне абразка — загадка. Трэба сказаць, што каляровы друк з залацістымі ўстаўкамі быў характэрны для абразкоў, датаваных ад 1890-х да пачатку Першай Сусветнай вайны.
11 чэрвеня парафіяльная супольнасць Святога Антонія ў Віцебску перажывала вялікую і значную падзею — у гэты дзень адбылося асвячэнне аднайменнага касцёла. На ўрачыстасці прысутнічалі шматлікія вернікі не толькі з Віцебска, але з ўсёй дыяцэзіі.
Ад пачатку чэрвеня ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры анкалогіі імя Аляксандрава (далей — РНПЦ) у п. Лясны (Бараўляны) пад Мінскам цэлебруецца рэгулярная святая Імша.
Новую форму пілігрымавання прапануюць арганізатары пілігрымкі Баранавічы-Будслаў. Цяпер шлях ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай можна пераадолець ў якасці «духоўнага пілігрыма».
11 чэрвеня ў Сцешыцкай парафіі Перамянення Пана, што на Вілейшчыне, адбылася прыміцыйная святая Імша а. Паўла Лемеха ОМІ, місіянера аблата Марыі Беззаганнай. 27 мая дыякан Павел атрымаў у Обры (Польшча) прэзбітэрскае пасвячэнне, і цяпер ужо ў якасці святара вярнуўся ў сваю родную вёску, парафію, у матчыну хату.
9 – 10 чэрвеня адбыўся першы візіт Апостальскага Нунцыя арцыбіскупа Габара Пінтэра ў Пінскую дыяцэзію. Распачалася візітацыя з наведвання Міждыяцэзіяльнай духоўнай семінарыі імя Тамаша Аквінскага ў Пінску, дзе іерарх сустрэўся з семінарыстамі і іх выкладчыкамі.
10 чэрвеня ў пінскай катэдры дыякан Антон Анціпенка атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Апостальскага Нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Габара Пінтэра.
З 9 па 11 чэрвеня ў Чырвоным касцёле ў Мінску праходзіў семінар для абаронцаў жыцця і традыцыйных сямейных каштоўнасцей, арганізаваны дабрачынным пра-лайф фондам «Адкрытыя сэрцы». Мерапрыемства праходзіла разам з экспазіцыяй перасовачнай пра-лайф выстаўкі "Два шляхі".
Публічнае сведчанне веры далі католікі Віцебска і ўсёй дыяцэзіі, прайшоўшы 10 чэрвеня ў Эўхарыстычнай працэсіі вуліцамі абласнога цэнтра з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Езуса.
11 чэрвеня ў свята Святой Тройцы ў парафіі святых Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) адбылася прыміцыйная святая Імша беларускага манаха-паўліна Ануфрыя (Дзяніса) Альховіка, які паходзіць з гэтай парафіі.
Яскравым знакам вялікай гісторыі Касцёла і яго евангельскай місіі на нашых землях з’яўляецца парафіяльны касцёл у Ружанах, якому сёлета спаўняецца 400 гадоў з дня асвячэння. З гэтай нагоды 17 чэрвеня ў 12.00 ў Ружанах пройдуць памятныя ўрачыстасці, да ўдзелу ў якіх сардэчна ўсіх заахвочваю.
XIII Міжнародная медыцынская канферэнцыя на тэму «Праблемы ўрачэбнай этыкі ў сучасным свеце» прайшла 9 і 10 чэрвеня ў Віцебску.