Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У пілігрымку — духоўна: у Баранавічах запісваюць «духоўных пілігрымаў» у Будслаў
Беларусь - Пінская дыяцэзія
13.06.2017 10:24

Новую форму пілігрымавання прапануюць арганізатары пілігрымкі Баранавічы-Будслаў. Цяпер шлях ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай можна пераадолець ў якасці «духоўнага пілігрыма».

Хто такі «духоўны пілігрым»?

Духоўны пілігрым — гэта чалавек, які па розных прычынах не можа сам ісці ў пілігрымку, але штодзёна моліцца ў інтэнцыі пілігрымаў.

Пілігрымы ў сваю чаргу крочаць у Будслаў у яго інтэнцыі. Кожны дзень таксама ў інтэнцыі «духоўных пілігрымаў» будзе цэлебравацца св. Імша.

Пешая пілігрымка Баранавічы-Будслаў — адна з самых працяглых. За дзевяць дзён пілігрымы пераадолеюць 293 (!) км.

Да абавязках духоўных пілігрымаў належаць:

  • штодзённая малітва (Вяночак да Божай Міласэрнасці; літанія да Маці Божай, малітва пілігрыма)
  • пост у пятніцу
  • удзел у св. Імшы
  • добрыя ўчынкі

Сачыць за навінамі праз хэштэгі

Як паведаміў Catholic.by адзін з арганізатараў кс. Павел Рудзьман, сёлета пілігрымка працягне весці свой інстаграм. Акрамя фотаздымкаў там будуць змяшчацца і відэаматэрыялы.

Інстаграм пілігрымкі Баранавічы - Будслаў: www.instagram.com/arly_my_/

Акрамя таго для асвятлення пілігрымкі створаны дадатковыя акаўнты ў сацыяльных сетках:

  • vk.com/id432894146>
  • twitter.com/Arly_my_?s=09

Для пошуку навін пілігрымкі можна карыстацца хэштэгамі #Baranki_Budslove2017 #Budslau2017 #my_arly

(cath)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.