| У Пінску ўшанавалі памяць св. Антонія Падуанскага | 
| Беларусь - Пінская дыяцэзія | 
| 15.06.2017 10:28 | 
| 
 13 чэрвеня, у дзень літургічнага ўспаміну св. Антонія Падуанскага, у пінскай катэдры адбылася адмысловая св. Імша, якую ўзначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. 
 У гаміліі пастыр дыяцэзіі звярнуў увагу сабраных на старадаўні цудадзейны абраз св. Антонія, які знаходзіцца ў бакавым алтары базылікі. 
 Паводле слоў іерарха, гэтая выява святога ў горадзе над Пінай з’яўляецца яскравым знакам таго, што з даўніх вякоў культ св. Антонія быў і застаецца вельмі жывы на нашых землях. Сведчыць пра гэта і папулярнасць імя гэтага святога на Беларусі. 
 У гаміліі біскуп наблізіў прысутным таксама постаць святога з Падуі, паказваючы як Божы Провід вёў яго па жыцці і дазволіў праз пакору і манаскую руплівасць дасягнуць вяршыняў святасці. 
 На заканчэнне літургі сабраныя вернікі, святары, а таксама супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску павіншавалі біскупа Антонія з імянінамі.  | 
| Фотарэпартаж | 


 для друку