Прыміцыйная Імша кс. Антона Анціпенкі прайшла ў парафіі св. Зыгмунда ў Баранавічах |
Беларусь - Пінская дыяцэзія |
15.06.2017 11:08 |
11 чэрвеня стаў днём падвойнай радасці ў парафіі св. Зыгмунта ў Баранавічах. Па-першае, у гэты дзень адбылася прыміцыйная св. Імша кс. Антона Анціпенка, выпускніка Духоўнай семінарыі ў Пінску, які напярэдадні прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне з рук Яго Эксцэленцыі арцыбіскупа Габара Пінтэра, Апостальскага Нунцыя ў Беларусі. Па-другое, падчас прыміцыйнай св. Імшы адбылося ўрачыстае ўнясенне ў касцёл св. Зыгмунта рэліквій св. Фаўстыны Кавальскай, дзякуючы якой сучаснае чалавецтва нанова адкрыла для сябе таямніцу Божай Міласэрнасці.
Першая св. Імша новапасвячанага святара ў роднай парафіі — гэта асаблівая нагода для радасці. Сабраныя вернікі, мясцовыя святары і супольнасць Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску дзякавалі Богу ўжо за чацвёртага ксяндза, які выйшаў з парафіі св. Зыгмунта ў Баранавічах.
|
Фотарэпартаж |