| У Ружанах адзначылі 400-годдзе асвячэння касцёла | 
| Беларусь - Пінская дыяцэзія | 
| 19.06.2017 11:55 | 
| 17 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах прайшлі ўрачыстасці з нагоды 400-годдзя асвячэння парафіяльнай святыні. У гэты дзень святую Імшу ў Ружанах узначаліў біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. 
 
 Каталіцкая парафія ў Ружанах заставалася без пробашча толькі кароткі час у сярэдзіне XX ст. У 1945 г. мясцовы святар павінен быў выехаць у сувязі з жорсткім атэістычным пераследам. Душпастырскай апекай мясцовых вернікаў займаўся кс. Ізідор Борыс з вёскі Косава. У 1956 г. у Ружанах зноў з’явіўся свой пробашч — ксёндз Міхал Варанецкі СМ. 
 Ён даязджаў з душпастырскай паслугай да вернікаў у Шарашова, Поразава, Косава, Слонім і ў шматлікія іншыя мясцовасці. У найбольш цяжкія часы атэістычных пераследаў святыня ў Ружанах і яе ахвярны пробашч сталі асаблівым аазісам веры для цэлых пакаленняў вернікаў з вялікага рэгіёна Беларусі, бо тут яны маглі прыступіць да святых сакрамэнтаў, падтрымліваць жывы кантакт з душпастырам. 
 Чытайце таксама: 
 У 1990 г., калі мінулі часы агрэсіўнай атэізацыі і з’явілася магчымасць свабоднага вызнавання веры, святыня ў Ружанах адкрыла новую старонку ў гісторыі нашага лакальнага Касцёла. 
 Мястэчка Ружаны акрамя велічнай каталіцкай святыні мае вядомы палацавы комплекс былой рэзідэнцыі князёў Сапегаў. | 
| Фотарэпартаж | 

















 для друку
 для друку
