З 9 па 11 чэрвеня ў доме Святой Тройцы ў Баранавічах прайшоў другі нацыянальны Кангрэс аніматараў сужэнскіх сустрэч Беларусі. У форуме прымала ўдзел 35 чалавек з Мінска, Баранавіч і Віцебска, у тым ліку і прадстаўнікі праваслаўнага Цэнтра сужэнскіх сустрэч з Мінска протаіерэй Уладзімір Шэйдак з жонкай Інгай.
Сардэчна запрашаю ўсе парафіяльныя супольнасці Магілёва і ўсіх людзей добрай волі на праслаўленне Эўхарыстычнага Хрыста!
Спыніў сваю зямную пілігрымку бацька кс. Юрыя Ёдзіка, пробашча парафіі Святога апостала Якуба ў Цудзенішках (Ашмянскі р-н). Паханне адбудзецца 10 чэрвеня ў 11.30 у Астраўцы.
Не хацелася б, каб Вашы словы як лаўрэата Нобелеўскай прэміі былі ўспрыняты як заклік да міжканфесійнай канфрантацыі. Наадварот, яны павінны ўносіць мір і кансалідацыю ў наша грамадства.
Першага пасля аднаўлення каталіцкіх структур у Беларусі дзекана Мінскага — кс. Яна Шуткевіча — пахавалі на гродзенскіх могілках па вул. Касманаўтаў. Магіла спачылага святара знаходзіцца побач з магілай яго маці.
Пілігрымка распачынаецца 27 чэрвеня святой імшой у 9.00 у касцёле св. Казіміра ў Маладзечне. Запісацца можна непасрэдна перад Імшой або 26 чэрвеня з 17.00.
У новым праекце #маяпершаякамунія Catholic.by публікуе ўспаміны пра Першую святую Камунію беларускіх іерархаў і вернікаў. Перачытваючы сведчанні, можна ўбачыць цэлыя пакаленні і асаблівасці таго часу, убачыць, як развіваўся Касцёл у розныя гады.
У ноч на 6 чэрвеня ў в. Клюшчаны Астравецкага раёна дашчэнту згарэў парафіяльны касцёл св. Яўхіма. Парафіяльная святыня па нядзелях і святах збірала каля 30 вернікаў з больш чым дзесяці навакольных вёсак. Усяго да парафіі належыць да 150 вернікаў.
4 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Любліне біскуп Юзаф Врубель SCJ удзяліў дыяканскае пасвячэнне брату Канстанціну Гушчу МІС з Наваполацка. Падчас урачыстай Эўхарыстыі іерарх удзяліў таксама прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Пятру Шыперскаму МІС з Польшчы.
4 чэрвеня пасля працяглай хваробы на 85-м годзе жыцця ў Вільнюсе адышоў у вечнасць кс. Ян Шуткевіч. Ён нарадзіўся ў сям’і графа Тышкевіча пад Вільнюсам.
З 2 па 4 чэрвеня ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы праходзілі рэкалекцыі для дзяўчат. Духоўныя практыкаванні на пачатак летніх канікул, у якіх прымалі ўдзел 30 дзяўчат рознага ўзросту, праводзіў пробашч парафіі кс. Аляксандр Барыла і настаўніца па рэлігіі вілейскай парафіі Анна Аўсейчык.
3-5 чэрвеня ў Дубліне прайшла міжнародная канферэнцыя з нагоды сусветнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў сталіцы Ірландыі ў 2018 годзе. У склад удзельнікаў канферэнцыі ўвайшло 130 чалавек — дэлегацыі з 28 краін свету.
3 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах прайшоў ІІ Фестываль марыйнай песні Mater Dei.
1 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з Мінска, Маладзечна, Нясвіжа і Гатава.