Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Баранавічах прайшоў ІІ Нацыянальны кангрэс аніматараў сужэнскіх сустрэч Беларусі
Беларусь - Пінская дыяцэзія
12.06.2017 09:27

З 9 па 11 чэрвеня ў доме Святой Тройцы ў Баранавічах прайшоў другі нацыянальны Кангрэс аніматараў сужэнскіх сустрэч Беларусі. У форуме прымала ўдзел 35 чалавек з Мінска, Баранавіч і Віцебска, у тым ліку і прадстаўнікі праваслаўнага Цэнтра сужэнскіх сустрэч з Мінска протаіерэй Уладзімір Шэйдак з жонкай Інгай.

Гасцямі кангрэсу сталі аніматары з праваслаўнага Цэнтра сужэнскіх сустрэч ў Санкт-Пецярбургу.

Асноўнай тэмай форуму сталі разважанні і майстар-класы, якія тычацца падмурка аніматара: дзе і як аніматары дапамагаюць удзельнікам сужэнскіх сустрэч, а дзе і ў чым перашкаджаюць.

На фота: удзельнікі сустрэчы 

Да абмеркаваных тэмаў належалі таксама пытанні — як даносіць ідэі дыялогу да непрактыкуючай аўдыторыі, якая ўсё часцей прыязджае сустрэчы дзеля выратавання сваіх сужэнстваў; як казаць пра маральнасць, не пераходзячы ў маралізатарства, як раскрываць вучэнне Касцёла аб  сужэнстве, пазбягаючы папулісцкай рыторыкі?

Як сказаў падчас зваротнай сувязі пратаіерэй Уладзімір, «шчырасць, з якой мы абмяркоўвалі цяжкія пытанні нашага аніматарскага жыцця, вяла ўсіх нас у бок ўзаемнага разумення і прыняцця».

Кангрэс заканчваўся ва ўрачыстасць Святой Тройцы ў доме з аднайменнай назвай, куды на святкаванне 25-гадовага юбілею дзейнасці айцоў вербістаў у Беларусі прыехаў біскуп Ежы Мазур. Менавіта дзякуючы біскупу Мазуру ў 1992 праграма сужэнскіх сустрэч упершыню з’явілася ў Беларусі.

Алена і Павел Кузьміцкія

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.