Згарэў касцёл у Клюшчанах — месца служэння Казіміра Сваяка (абноўлена) |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
06.06.2017 13:13 |
У ноч на 6 чэрвеня ў в. Клюшчаны Астравецкага раёна дашчэнту згарэў парафіяльны касцёл св. Яўхіма. Cвятыня па нядзелях і святах збірала каля 30 вернікаў з больш чым дзесяці навакольных вёсак. Усяго да парафіі належыць да 150 вернікаў. фота Аляксандра Дарашэвіча Да Клюшчанскай парафіі належалі такія вёскі як Масцяны, Барані, Трашчаны, Буйкі, Сухарышкі, Петрашышкі, Вялікая вёска, Пагулянка, Будрані, Папялішча, Кісялі, Лакцяны, Казаноўка і інш. 29 ліпеня ў гэтым касцёле павінен быць прайсці парафіяльны фэст. Сёння
бліжэйшы ад Клюшчанаў касцёл знаходзіцца ў Жукойнях Жэлядзкіх. Першая святая Камунія ў Клюшчанскім касцёле ў 2012 годзе Паводле слоў святара, касцёл у Клюшчанах не быў уключаны ў спіс помнікаў архітэктуры, якія ахоўваліся дзяржавай. Клюшчанскі касцёл быў пабудаваны ў 1785 годзе і дзейнічаў да 1948 года, калі быў закрыты савецкай уладай. У 1990-я яго аднавілі і адбудавалі. Паўторнае пасвячэнне святыні адбылося ў 1993 годзе.
|