| Завяршылася IX Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі | 
| Беларусь - Гродзенская дыяцэзія | 
| 23.06.2017 14:47 | 
| 
 22 чэрвеня ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў 
Гродне-Паўднёвым прайшоў чацвёрты дзень IX Парафіяды дзяцей і моладзі 
Гродзенскай дыяцэзіі. Эўхарыстыю з удзельнікамі парафіяды ўзначаліў 
біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.  Іерарх павіншаваў удзельнікаў з узнагародамі і падзякаваў усім, хто займаўся арганізацыяй гэтай падзеі пад кіраўніцтвам кс. Артура Малафея. Пасля заканчэння святой Імшы ў дольным касцёле адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў. 
 Пераможцы ў асобных этапах: 
 Парафіі-прызёры:  
 
 Упершыню ў Парафіядзе дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі ўдзельнічала каманда з мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава). У агульным заліку гэтая парафія заняла 19 месца сярод 40 парафій-удзельніц.  Некаторыя ўдзельнікі заваявалі медалі: Дар’я Баранава заняла першае месца па бадмінтону сярод дзяўчат у катэгорыі «А», Аляксандр Баранаў — трэцяе месца ў бегу 60 м сярод хлопцаў у катэгорыі «А». 
 а. Павел Федаровіч МІС  | 
| Фотарэпартаж | 












 
  
 

 для друку
 для друку
