Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Перапынак у вучобе без спынення фармацыі: у гродзенскай семінарыі завяршыўся навучальны год
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
19.06.2017 14:45

16 чэрвеня падчас святой Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, навучэнцы Вышэйшай духоўнай семінарыі дзякавалі Богу за чарговы год фармацыі, за набытыя веды і духоўныя каштоўнасці, за прыклад жыцця і сведчанне веры святароў, якія па Божай волі аказаліся на шляху семінарыстаў падчас іх вучобы. 

У супольнай малітве ўдзельнічалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, выкладчыкі, свецкія супрацоўнікі і навучэнцы семінарыі.

Прысутнічалі таксама святары, якія нядаўна прынялі пасвячэнне. На заканчэнне Эўхарыстыі новапрэзбітэры ўдзялілі сабраным прыміцыйнае благаслаўленне.

Рэктар семінарыі кс. Раман Рачко падкрэсліў, што кожны выкладчык робіць свой бясцэнны ўнёсак у жыццё маладога чалавека, які прагне прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і людзям. Рэктар таксама падзякаваў усім святарам за іх адданасць і самапрысвячэнне, з якімі яны нястомна суправаджаюць будучых святароў на гэтым нялёгкім шляху да святасці.

На заканчэнне Эўхарыстыі біскуп Аляксандр Кашкевіч пажадаў семінарыстам добрага адпачынку і прыгадаў, што, нягледзячы на перапынак у вучобе, семінарысты павінны працягваць сваю духоўную фармацыю і штодзённа ўзрастаць у сваім святарскім  пакліканні.


Яўген Амасёнак
Фота з архіва семінарыі

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.