Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці прайшоў у Гродне
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія
05.06.2017 10:46

1 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся VII Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. У сустрэчы прынялі ўдзел таксама прадстаўнікі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з Мінска, Маладзечна, Нясвіжа і Гатава.

У сустрэчы прыняло ўдзел больш за 2400 чалавек. Сёлета свята праходзіла пад дэвізам «Марыя – наша Маці – аб'явілася дзіцяцi». Мэтай арганізатараў было нагадаць дзецям, якія цалкам запоўнілі плошчу перад касцёлам, што дакладна адбылося 100 гадоў таму ў Фаціме.

Кожны ўдзельнік сёлетняга Дня дзіцяці атрымаў патрэбныя матэрыялы (10 пацерак, крыжык і кавалак шнурка), каб сваімі рукамі зрабіць маленькі ружанец. Гэта павінна было заахвоціць дзяцей палюбіць ружанцовую малітву і, вярнуўшыся дадому, прапанаваць супольна прамаўляць яе з бацькамі, усёй сям’ёй.

Напрыканцы дыяцэзіяльнага свята ўдзельнікі ўрачыста вынеслі сімвалічны ружанец, зроблены з шароў. Кульмінацыйным момантам стала хвіліна, калі ружанец, зроблены з шароў, запусцілі ў неба. Гэты момант быў сімвалічным аддаваннем сваіх просьбаў Пану Богу праз рукі Марыі.

grodnensis.by


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.