| У Баранавічах прайшоў ІІ Фестываль марыйных песень |
| Беларусь - Пінская дыяцэзія |
| 05.06.2017 11:18 |
|
3 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах прайшоў ІІ Фестываль марыйнай песні Mater Dei. У канцэрце прынялі ўдзел дзіцячы хор «Вясёлыя ноткі» з парафіі Святога Міхала Арханёла ў Смаргоні, хор «Родны край» і дзіцячы хор «Сонейка» з Польскага дома ў Баранавічах, гурт «Адзіныя духам» з парафіі ў Шарашове, гурт «Шлях» з парафіі Маці Божай Фацімскай у Баранавічах, Жанна i Марэк Еленевiчы — дуэт з Баранавіч, салістка Бэці Склізкова з парафіі Св. Зыгмунта ў Баранавічах. З уступным словам і запрашэннем да супольнага праслаўлення Бога і Найсвяцейшай Маці праз спеў і малітву выступіў кусташ санктуарыя Маці Божай Фацімскай кс. Конрад Патыка SVD. Нагадаем, 13 мая, у 100 гадавіну фацімскіх аб'яўленняў, касцёл Маці Божай Фацімскай у Баранавічах атрымаў статус дыяцэзіяльнага санктуарыя і стаў чацвёртым санктуарыем у Пінскай дыяцэзіі пасля Лагішына, Брэста і Іванава.
Бр. Карнэлій Консэк SVD (VGr) |
| Фотарэпартаж |


для друку