2 ліпеня на 69 годзе жыцця, прабываючы ў санаторыі, адышоў у вечнасць а. Альберт Зянон Туроўскі OFM. Святар належаў да правінцыі Святога Арханёла Міхала ордэна Братоў Меншых ва Украіне.
У Будславе завяршыліся ўрачыстасці Маці Божай. На фэст у Нацыянальны санктуарый сёлета прыбыло некалькі дзясяткаў тысяч вернікаў, з якіх больш за 2300 — пешшу.
Нацыянальны санктуарый у Будславе 1 ліпеня наведаў пасол Рэспублікі Польшча ў Беларусі Конрад Паўлік, які прыняў удзел у цэнтральнай святой Імшы.
Школай вернасці Хрысту назваў марыйную пабожнасць біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка. 1 ліпеня іерарх узначаліў ранішнюю св. Імшу з новапрэзбітэрамі на палявым алтары перад святыняй.
Тысячамі агеньчыкаў зіхаціць сквер перад касцёлам. Сапраўдная вогненная рака! У кожнага верніка — свой зніч у руках. Аб тым, з якой сілай гарыць агонь унутры кожнага з іх, ведае толькі Бог.
Жыць духам Евангелля і дзякаваць Марыі за пройдзены шлях заахвоціў пілігрымаў у Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Кожны з пілігрымаў нясе ў сваім «духоўным заплечніку» шматлікія інтэнцыі да Бога праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай. Хтосьці нясе свае падзякі за ўжо выслуханыя просьбы, хтосьці – праблемы, якія здаюцца невырашальнымі, а хтосьці ахвяруе цяжар пілігрымкі ў інтэнцыі іншых людзей.
За хвіліну да ўваходу ў санктуарый яны ўсміхаюцца, гучна спяваюць і махаюць хусцінкамі. Яны дайшлі! Яны ў Будславе!!
29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых Пятра і Паўла, на адкрытай канцэртнай пляцоўцы ў самым цэнтры Магілёва ўпершыню выступіў каталіцкі гурт Laudans. Гурт даў амаль гадзінную праграму, а на заканчэнне выступу атрымаў дыплом удзельнікаў XXII Міжнароднага фестывалю духоўнай музыкі «Магутны Божа».
У гэтым годзе, як і летась, самай першай пілігрымкай, якую прывітаў кусташ Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай а. Віктар Бурлака OFM, стала пілігрымка з Ракава.
На сёлетніх урачыстасцях у Будславе сярод шматлікіх палатак з’явіцца адна новая — пункт Малітоўнай сустрэчы моладзі і Музычнай Майстэрні, якія штогод праходзяць у Івянцы.
З 23 па 26 чэрвеня для моладзі парафіі Святога Міхала Арханёла ладзіліся выязныя рэкалекцыі, якія прайшлі ў вёсцы Усялюб. У духоўных разважаннях прынялі ўдзел амаль 20 чалавек.
Сёлета ўрачыстасці ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе адбудуцца 30 чэрвеня – 1 ліпеня. Святкаванні пройдуць пад дэвізам «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Праграма фэсту была зацверджана на сустрэчы арганізацыйнага камітэта 29 красавіка.
29 чэрвеня Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. У гэты дзень узгадваем, што кожны — і рыбак, і фарысей — можа дасягнуць Божага Валадарства і стаць «лаўцом людзей» і Апосталам народаў.
28 чэрвеня, у вігілію ўрачыстасці свв. Апосталаў Пятра і Паўла, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскай архікатэдры з нагоды 75 гадавіны трагічнай смерці класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы.